Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Чатырох затрыманых у Берасьці праціўнікаў акумулятарнага заводу адпусьцілі зь міліцыі

07.10.2018 общество
Чатырох затрыманых у Берасьці праціўнікаў акумулятарнага заводу адпусьцілі зь міліцыі

Cуды над імі пройдуць 8 кастрычніка.

Да поўдня на плошчы Леніна ў Берасьці, дзе кожную нядзелю зьбіраюцца праціўнікі будоўлі гэтага прадпрыемства, былі затрыманыя Зьміцер Андрасюк і Андрэй Астапчук. Іх павезьлі ў Ленінскі РАУС, паведамляе «Радыё Свабода».

Каля 12.50 міліцыя затрымала Тацяну Фесікаву і Юлію Зубік, якія сядзелі на адной з лавачак на плошчы. Калі жанчын вялі ў міліцэйскую машыну, якая стаяла ў двары жылога дома, людзі скандавалі «Ганьба!» Яны таксама спрабавалі пагаварыць зь міліцыянтамі, высьветліць, чаму затрымліваюць Фесікаву і Зубік. Адзін малады чалавек лёг перад міліцэйскім аўтамабілем, але яго адцягнуў супрацоўнік міліцыі. Калі аўтамабіль ад’яжджаў, людзі працягнулі скандаваць «Ганьба!»

Пасьля таго, як машына ад’ехала, людзі пачалі разыходзіцца. Некаторыя зь іх накіраваліся да Ленінскага РАУС. Пасьля гэтага быў затрыманы яшчэ адзін чалавек — Уладзімер Мароз.

Усіх пяцярых даставілі ў Ленінскі РАУС.

Як паведаміў агенцтву БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк, каля 13.40 зь міліцыі пасьля апытаньня адпусьцілі Зьмітра Андрасюка, затым па адным — Уладзімера Мароза, Юлію Зубік і Тацяну Фесікаву. Андрэя Астапчука да суду зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

Паводле праваабаронцы, у дачыненьні да Мароза пратаколу не складалі. У дачыненьні да астатніх склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (паводле арт. 23.34 КаАП).

Паводле наяўных у Кісьляка зьвестак, суды над імі пройдуць 8 кастрычніка.

З 25 лютага кожную нядзелю на плошчу Леніна абласнога цэнтра прыходзяць праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу, каб абмеркаваць навіны, зьвязаныя з будаўніцтвам прадпрыемства.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]