Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Сёння юрасобы і прадпрымальнікі, заўтра – звычайныя людзі

10.10.2018 политика
Сёння юрасобы і прадпрымальнікі, заўтра – звычайныя людзі

Народ не давярае ўладам.

І што б мы рабілі без нашых міністраў? Вымерлі б даўно, як тыя дыназаўры. Калі б не яны, мы б «не ведалі», што ўзуваць і што апранаць. І вось цяпер, каб «забяспечыць насельніцтва» якаснымі таварамі легпрама, саўмін падрыхтаваў праект пастановы, які забароніць second-hand анлайн.

То бок былыя ў выкарыстанні рэчы праз інтэрнэт нельга будзе набыць. Гаворка ідзе пакуль што пра індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў. Фізічныя асобы змогуць і надалей прадаваць непатрэбныя сукенкі ды нагавіцы. Хаця наш народ не вельмі давярае беларускім уладам. Бо там, дзе сёння юрасобы і прадпрымальнікі, заўтра – звычайныя людзі.

Саўмін тлумачыць сваю прапанову тым, што ў пакупнікоў няма магчымасці па фатаграфіях у поўным аб’ёме атрымаць інфармацыю пра стан тавараў і іхнія недахопы. Вось дзякуй, калі б не саўмін, то беларусы аніяк не маглі б вызначыць, добрыя нагавіцы ці не вельмі, ёсць там катышкі ці не. Мы ж, як дзеці малыя, нічога самі не можам выбраць: ні світар, ні сукенку. А Саўмін, як той «бацька родны», можа накіраваць на правільны шлях.

Праект саўміна з’явіўся з ініцыятывы Беллеграпрама, які і прапанаваў дадаць у спіс забароненых для продажу тавараў праз Інтэрнэт былыя ў выкарыстанні рэчы. А вось пасля гэтага пункту з’яўляюцца сумневы: а ці так непакояцца пра грамадзян у саўміне. Ці аб’ект хваляванняў усё ж такі Беллегпрам, прадукцыю якога не так ужо і ахвотна набываюць нашыя грамадзяне.

Юлія Сівец, «Радыё Рацыя»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]