Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Генадзь Фядыніч: «Справа прафсаюзаў» так проста для ўлады не пройдзе

11.10.2018 общество
Генадзь Фядыніч: «Справа прафсаюзаў» так проста для ўлады не пройдзе

Палітычная афарбоўка «справы прафсаюзаў» відавочная для замежных прафсаюзаў і палітыкаў.

9 лістапада адбудзецца разгляд апеляцыі Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча на прысуд, які абвясцілі ім 24-га жніўня. А гэта 4 гады «хатняй хіміі».

Лідар прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч у інтэрв’ю «Радыё Рацыя» заявіў, што дзяржава дарэмна абвясціла такі беспадстаўны прысуд — палітычная афарбоўка справы відавочная для замежных прафсаюзаў і палітыкаў. А пакуль кіраўнік РЭП наведвае беларускія рэгіёны, каб ладзіць там сустрэчы з мясцовым актывам прафсаюзу.

— Гэта планавыя паездкі. Павінна быць адваротная сувязь, каб людзі ведалі, што адбываецца ў прафсаюзе наогул, а мы ведалі, што адбываецца наогул у Воршы. Каб не было такіх момантаў, што людзі праходзяць, нічога не бачаць, а гэта мае вялікую рацыю. Таксама плануем наведаць Гомель, Бабруйск і Магілёў, каб сустрэцца з мясцовым прафсаюзным актывам і там.

- З якімі пытаннямі, ужо ведаючы пра прысуд, да Вас звярталіся калегі?

- Людзі разумеюць, што гэта палітычная справа, безумоўна накіраваная на тое, каб стрымліваць працу прафсаюзаў. Але ж гэта нікому не ўдасца. Прафсаюз – гэта не я. Прафсаюз – гэта людзі. Ім патрэбны прафсаюз, яны яго стваралі, яны будуць у ім працаваць.

- Напярэдадні вашае імя і імя Ігара Комліка прагучала ў Жэневе падчас дакладаў па правах чалавека ў Беларусі. Наколькі гэта неабходная падтрымка вам?

- Гэта толькі першыя крокі. Яны будуць і далей. Я ўпэўнены, што будуць крокі і з Міжнароднай арганізацыі працы, і з Еўразвяза. Я ўпэўнены, што «справа прафсаюзаў» так проста для ўлады не пройдзе. Не трэба было гэтага рабіць. Цяжка сказаць, але гэта не будуць падарункі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]