Як актывіст адной нацыянальнай стужкай напалохаў кіраўніцтва цэлага прадпрыемства.
Дзяржаўнае прадпрыемства ААТ "Стужка" не прадставіла грамадска-палітычнаму актывісту з Гародні Сяргею Верамеенку паслугі па вырабе стужкі бел-чырвона-белага колеру, перадае "Гарадзенская вясна".
У жніўні 2018 году праз Гарадзенскі склад ААТ "Стужка", грамадска-палітычны актывіст Гародні Сяргей Верамеенка замовіў стужку бел-чырвона-белых колераў. Заяўку ўзялі і паабяцалі бліжэйшым часам выканаць. Але ані праз месяц, ані праз два ён не атрымаў адказу калі ўрэшце будзе выраблены патрэбны тавар. Тады ён вырашыў звярнуцца ў аддзел маркетынгу прадпрыемства, якое месціцца ў Магілёве, з пытаньнем пра тэрмін выкананьня заяўкі.
– На пачатку мне парэкамендавалі звярнуцца ў аддзел збыту да Вольгі Мікалаеўны, – распавядае Сяргей Верамеенка. – Тэлефаную. Жанчына кажа, што стужка знята з вытворасьці згодна загада гендырэктара Папова Сяргея Аляксандравіча. На якой падставе? Чую як у слухаўцы раіцца са сваімі калегамі ды адказвае, што гэта "палітычнае пытаньне". Пасля спрабуе ў мяне высветліць для якіх мэтаў я хачу вырабляць стужку, як буду выкарыстоўваць і што буду з ёй рабіць.
На маё пытанне, ці не з'яўляецца продаж "каларадзкіх" стужак ды стужак у колерах расейскага сьцяга = колераў уласаўцаў "палітычным пытаньнем" кажа, што не, бо "мы сяброўскія дзяржавы".
Падчас размовы Вольга Мікалаеўна час ад часу просіць пачакаць, знікаючы з лініі - хіба раіцца з кімсьці. Пазней прапануе патэлефанаваць генеральнаму дырэктару. Тэлефаную. Яго няма, бо "у камандзіроўцы за мяжой". Набіраю ізноў аддзел збыту - Вольгу Мікалаеўну. Увесь час занята. Аддзел маркетынгу - падымае слухаўку нам. нач. аддзела Богамазава Натальля Пятроўна. Тая кажа, што аніякай заяўкі ад мяне яны не атрымлівалі, Каб скласьці заяўку, трэба на фірмовым бланку зрабіць падрабязнае апісаньне таго, што я хачу. Пры гэтым дадае, што мінімальная замова павінна быць 5000 метраў, бо такая тэхналагічная асаблівасць абсталяваньня.
Еду на іх склад у Гародні, каб даведацца куды падзелася мая замова. Аказваецца, яна адразу была перададзена ў Магілёў. Ізноў набіраю аддзел збыту - Вольгу Мікалаеўну. Цяпер яна ні з кім не раіцца, але ў тэлефоная размова час ад часу чамусьці прарываецца якімсьці танальным наборам.
Пытаюся, што там у вас з тэлефонам? Адказвае - усё добра, паўгадзіны таму новы паставілі. Цяпер Вольга Мікалаеўна немажлівасць вырабу стужкі паясняе тым, што яе знялі з вытворчасьці з-за "нетэхналягічнасьці". Пытаюся што гэта за тэрмін, кажа маўляў занадта дарагая па затратах, да таго ж у працэсе вытворчасьці гэтай стужкі ... ідзе многа браку.
У выніку размовы, падчас якой мяне імкнуліся "грузіць" рознымі спецыфічнымі тэрмінамі пад усё той жа танальны набор, дамаўляюся, што дашлю ім афіцыйную заяўку з падрабязным апісаннем, якую яны разгледзяць цягам трох дзён".