Палітык заклікаў беларусаў сабрацца ва ўрочышчы.
Праг эта адзін з лідараў БХД Павал Севярынец напісаў у «Фэйсбуку»:
- 16 кастрычніка, мы ўсе зьбіраемся а 10.00 у Курапатах, ля Крыжа пакуты - каб на месцы раіцца ў справе абароны народнага мемарыяла і не дапусьціць разбурэньня Курапатаў.
Гарачыя кропкі дзьве: на Галгофе пачынаюцца археалагічныя раскопкі дзеля ўсталяваньня знаку (раскоп глыбінёй да 2 м), а ля пачатку дарогі, каля крыжоў, уручную капаем траншэю для зьліву вады.
Мала таго: па лініі газаправоду вядуць дарогу. Парэшткаў там няма (бо на глыбіні 1.8 метра ляжыць 70-сантыметровая труба з газам, увесь грунт прывазны), але патрэбныя дзясяткі людзей, каб абараніць крыжы ўздоўж.
Патрэбная: ваша прысутнасьць.Трэба пільнаваць, каб любыя працы вяліся ахайна: у гэтым месцы кожны камячок зямлі крычыць ад болю.
Рыдлёўкі (штыхавыя, сапёрныя, шуфлі) і пальчаткі (будзем капаць уручную, траншэя немалая).
Прыходзьце зь сябрамі. Далучайцеся!