Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Ён ёсць – наш беларускі Бог

16.10.2018 политика
Ён ёсць – наш беларускі Бог

І толькі з Ім мы здолеем стварыць нашу Беларусь.

Пасля таго, як у Мінску было прынятае рашэнне маскоўскага Сіноду, патэлефанаваў (амаль у адчаі) адзін з маіх блізкіх сяброў: «Няма ў нас беларускіх папоў! І Бога беларускага, пра якога ты ўсё пішаш і на якога спадзяешся, няма! А калі ёсць, чаму Ён нам не дапамагае?»

Тое, што няма беларускіх папоў (а з таго факта, што ніхто з нашых праваслаўных царкоўнікаў не выказаўся ў падтрымку аўтакефаліі УПЦ, гістарычнай падзеі, якая адкрывае шлях да самастойнасці праваслаўнай царквы ў Беларусі), не азначае, што няма беларускага Бога.

Ён ёсць, наш беларускі Бог, і Ён нам дапамагае. Ён нам даў нашу несмяротную мову. Несмяротную, бо колькі разоў яе ні забівалі, яна ўваскрасала і жыла. Ён даў нам нашу зямлю. Даў, якая яна ні ёсць, дзяржаву. Даў нам найпрыгажэйшы ў свеце бел-чырвона-белы сцяг. Даў герб. І крыж наш, адрозны ад іншых крыжоў свету, крыж святой Ефрасінні Полацкай Ён нам таксама даў.

З Ягонай ласкі ў нас ёсць УСЁ! Прасіць у Яго болей нам няма чаго. Узняць наш сцяг над нашым домам і наш крыж над нашым храмам мы мусім самі.

Ён ёсць – наш беларускі Бог. І толькі з Ім мы здолеем стварыць нашу Беларусь.

Уладзімір Някляеў, Facebook

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]