Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Лепшы падарунак – перамога ў Курапатах»

17.10.2018 политика
«Лепшы падарунак – перамога ў Курапатах»

Сёння адзін з самых прыкметных актывicтаў сустрэў свой 59-ы дзень народзінаў.

“Народная Воля” даведалася, з якім настроем Леанід Кулакоў падышоў да гэтай даты.

– Калі шчыра, ніякай радасці з нагоды чарговага дня нараджэння ў мяне няма, – прызнаецца наш суразмоўца. – Адзначаць дзень народзінаў не планую, не той настрой. Што тычыцца ўзросту, то жартую, што хоць па пашпарце з года ў год набліжаецца старасць, але душой застаюся маладым. І гэта галоўнае.

– Святочнай размовы ў нас, я так разумею, не атрымаецца…

– Напэўна, не. Праблем у жыцці зараз значна больш, чым падстаў для радасці. Яшчэ летам, абараняючы Курапаты, я трапіў пад колы аўто. Два месяцы прахадзіў у гіпсе, і, па шчырасці, была надзея, што гэта справа дойдзе да разбіральніцтва. Так яно напачатку і было. У маёй медыцынскай карце былі звесткі пра гэтую траўму, я лячыўся. І зараз працягваю лячэнне, хаджу ў паліклініку на электрафарэз і іншыя працэдуры, якія не вельмі дапамагаюць. Траўміраваная рука баліць так, што я яе дагэтуль не магу згінаць…

Дык вось, за час майго лячэння дакументы, якія тычацца маёй траўмы, былі забраны даішнікамі. Так мне сказалі ў маёй паліклініцы. Пасля таго як даішнікі аддалі іх свайму судова-медыцынскаму эксперту, высветлілася: ніякай траўмы ў мяне няма. Я разумею, што зроблена гэта для таго, каб не даводзіць справу да суда.

Няма траўмы – няма падстаў для разбіральніцтва. Але калі траўмы няма, дык чаго я лячуся ўжо чацвёрты месяц? Карацей, калі бачыш, што на тваіх вачах творыцца беззаконне і ты пры ўсім сваім жаданні ніяк не можаш гэтаму супрацьстаяць, робіцца сумна…

– Леанід, падчас абароны Курапатаў на вас складзена безліч пратаколаў. Вы хоць прыблізна ведаеце суму штрафаў, якія з вас хоча спагнаць дзяржава?

– Не, не ведаю. І нават прыблізна вам гэтую лічбу не назаву, бо “карныя” паперы ўсё прыходзяць і прыходзяць. А аплачваць гэтыя штрафы мне няма чым…

– У свой час вы працавалі таксістам. Зараз зарабляеце гэтым жа?

– Не, зараз я без працы і фактычна без сродкаў для існавання. Маё ўласнае аўто пакуль яшчэ мне належыць, яго не канфіскавалі за штрафы. Але на работу мяне не бярэ ніводная служба сталічнага таксі. Я мог бы аформіцца туды як індывідуальны прадпрымальнік, плаціць падатак, рамантаваць уласнае аўто, але для таго, каб гэта зрабіць, патрэбна ўкласці прыкладна паўтары тысячы долараў. Такіх сродкаў у мяне няма.

Маё жыццё сёння – гэта абарона Курапатаў. І лепшым падарункам на дзень народзінаў была б поўная перамога абаронцаў урочышча. Бо рэстаран, які збудаваны на касцях ахвяр сталінскіх часоў, працаваць у Беларусі не павінен…

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]