Фільм распавядае гісторыю брытанскіх лёгкаатлетаў.
У менскім кінатэатры «Масква» 26–28 кастрычніка пакажуць агучаны па-беларуску фільм «Вогненныя калясьніцы», які ў 1982 годзе атрымаў 4 прэміі «Оскар», перадае «Радыё Свабода».
Фільм распавядае гісторыю лёгкаатлетаў Геральда Абрахамса і Эрыка Лідэла, які выступалі ў складзе алімпійскай зборнай Вялікабрытаніі на пачатку 20 стагодзьдзя.