Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Як адзначалі Дзяды ў 1988 годзе

29.10.2018 политика
Як адзначалі Дзяды ў 1988 годзе

Памятаю, пабачылa натоўп людзей з кветкамі і добра апранутых, якія рушылі ў бок Маскоўскіх могілак.

Памятаю Дзяды 30 кастрычніка 1988 года, як напярэдадні ляпіла абвесткі на слупах на Кастрычнцікай і каля стадыёна „Дынама”. У абвестцы было напісана:

Увага! Увага! Увага!

Таварыства маладых літаратараў пры СП БССР “Тутэйшыя” 30 кастрычніка (нядзеля), у 14 гадзін ладзіць Дзень памяці продкаў, мітынг памяці продкаў.

Ляпіла гумовым клеем у металёвым цюбіку, з-пад рукава ў мэтах канспірацыі. Рукавы ангельскага палітона, прывезенага татам з Чэхаславаччыны, дзе ён тады выкладаў у Карлавым універсітэце, былі сапсаваныя ўшчэнт.

Памятаю, як выйшлі з метро Усход і пабачылі натоўп людзей з кветкамі і добра апранутых, якія рушылі ў бок Маскоўскіх могілак. Памятаю, як Алеся Бяляцкага круцілі-затрымлівалі на скрыжаванні вуліцы Каліноўскага і праспекта Леніна.

Першы раз бачыла затрыманне па палітычных матывах. Мы кінуліся да міліцэйскай машыны і пабачылі на вачах Бяляцкага слёзы. Мы падумалі, што гэта ад таго, што яго збілі, бо не ведалі тады, што быў скарыстаны слезацечны газ.

Памятаю цісканіну каля Маскоўскіх могілках, як у жах успомніла пра Хадынку і пахаванне Сталіна. Мы з аднагрупніцай з Моталя Аленай Кульбедай схапіліся адна за адну, каб не зваліцца пад ногі натоўпу. І тут жа пабачылі вадамёты. Нешта паляцела над натоўпам, падобнае на ляльку і пачуўся крык „Правакацыя!”.

Паліна Сцепаненка, «Радыё Рацыя»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]