Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Гародні прайшла сустрэча памяці прэм’ер - міністра БНР Вацлава Ластоўскага

31.10.2018 общество
У Гародні прайшла сустрэча памяці прэм’ер - міністра БНР Вацлава Ластоўскага

Вацлаў Ластоўскі - cярод самых вялікіх адраджэнцаў.

Гарадзенскія гісторыкі, краязнаўцы, літаратары ўзгадалі на сустрэчы інтэлектуальнага клуба “Паходня ісціны” Вацлава Ластоўскага, перадае «Радыё Рацыя».

Літаратарка Ала Петрушкевіч захапляецца дзейнасцю Вацлава Ластоўскага:

– Сярод самых вялікіх адраджэнцаў – Вацлаў Ластоўскі. Асоба незвычайная. Чалавек фактычна без адукацыі і стаў акадэмікам. Чалавек, які не меў асаблівай палітычнай аўры, вырастаў, абсалютна далёкі ад гэтага ўсяго, і становіцца ў нейкім часе прэм’ер-міністрам БНР.

Для краязнаўцы Алеся Госцева Вацлаў Ластоўскі – асоба, пра якую ён даведаўся зусім нядаўна, 25-30 гадоў таму.

– Пра Вацлава Ластоўскага пачуў не надта рана. Савецкая адукацыя была такая, што акрамя Скарыны на той час ніводнага імя беларускага культурнага дзеяча не маглі назваць. І дзякуючы таму, што, па-першае, зацікавіўся краязнаўствам, ужо недзе ў сярэдзіне 80-х гадоў да мяне пачалі даходзіць такія славутыя імёны беларусаў, як, у прыватнасці, Вацлаў Ластоўскі.

На сустрэчы распавядалі пра тое, як Вацлаў Ластоўскі быў звязны з Гародняй і асобамі, якія пражывалі і працавалі ў гэтым горадзе. Наступная сустрэча клуба “Паходня ісціны” будзе прысвечана стваральніку музея ў Гудзевічах Алесю Белакозу.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]