Канец усёй гэтай сістэмы блізкі.
У інтэрнэце і на сайтах недзяржаўных СМІ з’явіўся відэа-аўдыёзапіс, на якім завуч і настаўнік адной з менскіх школ на павышаных танах і шантажом прымушае вучняў запісвацца ў БРСМ, паведамляе «Радыё Рацыя».
Па словах грамадскага дзеяча і былога выкладчыка Вінцука Вячоркі, гэта не таямніца, што да школаў даводзяць планы запісвання дзяцей у палітычныя арганізацыі. У той самы БРСМ, у так званую піянерскую арганізацыю, у паўсталых з попелу акцябратаў:
– Тое, што гэта такім чынам «выплыла» і імгненна пашырылася па сетках, рана ці позна мусіла адбыцца. Прызнацца, найбольш станоўчым для мяне аспектам таго, што адбылося, была пазіцыя дзяцей. Па-першае, яны разумелі, што адбываецца і гэта запісалі. Па-другое, як можна зразумець з запісу, яны, ці прынамсі вялікая частка з іх, не хацелі насуперак сваёй волі быць запісанымі ў гэтую арганізацыю.
«А калі няма дабараахвотнасці, то значыць, гэты «калос», — БРСМ, — які жарэ немалыя бютжэтныя грошы, стаіць на гліняных нагах», — кажа Вінцук Вячорка.
Па яго ўражанню, сітуацыя нагадвае 80 гады мінулага стагоддзя, канец камунізму, калі улады выкарыстоўвалі тыя ж практыкі татальнага прымусовага запісу ў камсамол і піянеры. Існаваў непісаны прынцып прыярытэтнага прыёму камсамольцаў у ВНУ.
«Усё адзін у адзіна паўтараецца, ну а калі паўтараецца, то знчыць, блізкі і канец усёй гэтай сістэмы», — лічыць Вінцук Вячорка.