Вернікі маліліся за спачын душаў продкаў.
Свежыя кветкі і запаленыя знічы. Гэтыя знакі памяці да надмагілляў сваіх родных з раніцы прыносяць вернікі. На каталіцкіх могілках Берасця сёння нямала наведнікаў, паведамляе «Белсат».
«Дзед у Кобрыне пахаваны, а прадзеды – тут. Вось, мы сюды прыходзім».
«Памятаць сваіх продкаў, свае карані, перыядычна ўзгадваць іх. Для сям’і, для шчасця гэта найважнейшае свята ў жыцці».
Што праўда, нябожчыкаў паводле касцельнай традыцыі памінаюць пазней – з другога да восьмага лістапада. Дзень жа святых перадусім мае быць прысвечаны набажэнству ў бажніцы. Пашану аддаюць усім – не толькі сваім, але і невядомым памерлым:
«Мы ўсіх памінаем, мы мусім памінаць. Гэта нашыя продкі».
«Прывіваем дзецям, на могілкі іх прывозім, і паказваем, і распавядаем, што тут пахаваныя нашыя продкі, тут пахаваныя нашыя салдаты».
Асвячэнне могілак і адмысловая служба прайшлі ўвечары. Вернікі маліліся за спачын душаў продкаў.