Выступ адбудзецца 3 лістапада ў гарадзенскай этнакраме «Цудоўня».
3 лістапада ў гарадзенскай этнакраме “Цудоўня”, адбудзецца выступ вядомага беларускага музыкі, фалькларыста, кампазітара і пісьменніка Івана Кірчука з праграмай “Дарога да дзядоў” , паведамляе racyja.com.
Іван Іванавіч Кірчук, вядомы як лідар этна-трыа “Троіца”, аўтар шматлікіх праграм і рэканструяваных абрадаў і святаў для сярэднеспецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Яго працы транляваліся па дзяржаўных радыё і тэлебачанні ў Еўропе. На базе Менскага вучылішча мастацтваў стварыў навучальныя лабараторыі і фальклёрныя ансамблі – “Прадвесне”, “Бліскавіца”, “Дабрадзеі”, “Дзіва”, якія ў розныя годы сталі лаўрыятамі фестывалей ў Нямеччыне, Польшчы, Літве, Эстоніі, Расеі. Рэжысёр сцэнічных пастаноў: “Свята ў вёсцы”, “Вяселле на Віцебшчыне”, “Мацей і Аўдзей”, а так сама шмат іншых.
Рэканструяваў традыцыйны лялечны тэатр “Батлейка” сумесна ў народнымі майстрамі. У 1999 годзе атрымаў грант ад Фонда Сораса і гастраляваў па Босніі і Герцэгавіне, дзе больш за 20 разоў прадстаўляў глядачам сольную праграму з лялечным тэатрам і музычнымі інструментамі. У той жа час пачыналіся музычныя эксперыменты ў обласці народнай музыкі з гуртом “Этна-трыа Троіца”.
У Гародні выступ адбудзецца з сольнай праграмай “Дарога да дзядоў”, якая прысвечана святу “Дзяды”, якое штогод святкуеца напрыканцы кастрычніка. Глядачы змогуць бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй і традыцыяй гэтага свята.