Што такое «истинные права человека»?
Выступаючы ў Жыткавічах з нагоды адкрыцця маста цераз Прыпяць, Лукашэнка, як заўсёды, усвысіўся да эпахальных падзей. І да гістарычных абагульненняў. Назваўшы сімвалічным той факт, што мост збудаваны да дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, тут жа сказаў, што «первая причина Октябрьской революции – это война. И главный урок, который мы должны извлечь из нашей истории 1917 года, – это мир». А далей, распавёўшы пра сустрэчу з амерыканцамі, якія не зусім правільна разумеюць, што такое правы чалавека, заявіў: «Поэтому Октябрьская революция - это праздник мира и истинных прав человека».
Некалькі дзён таму ён задуменна сказаў, што дзень 7 Лістапада трэба было б напоўніць нейкім іншым сэнсам. І вось напоўніў. Хутка і глыбінна.
Ну, дзень міру – няхай. Хоць ёсць «Мир! Труд! Май!» І асобнае міжнароднае свята «Дзень міру» ёсць. А вось што такое «истинные права человека»? Чым яны адрозніваюцца ад правоў не “истинных», прынятых 70 гадоў таму Генеральнай Асамблеяй Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый «у якасцi задачы, да выканання якой павiнны iмкнуцца ўсе народы i ўсе дзяржавы», – хто, апроч Лукашэнкі, ведае?..
Уладзiмiр Някляеў, Facebook