Курапаты – індыкатар нашых адносінаў да нашай будучыні.
Не аціхаюць жарсці вакол Курапатаў. То грамадства крыжы вакол могілкаў ставіць, то ўлада звон на Галгофу ўсцягвае. І па кім ен звоніць?.. Па мертвых, па жывых?.. Па былым, па будучым?..
Усе змяшалася на Галгофе.
Вось чалавек, які збудаваў у Курапатах кабарэ, сказаў, што раней не адчуваў, што гэта за месца, а цяпер адчуў.
Калі так – пакайся.
Але не. Вырашыў купіць індульгенцыю. На ўсялякі выпадак. На будучыню.
Мае пакаленне (дый не толькі мае, пакаленне бацькоў і дзядоў таксама) ўсе жыцце пражыло ў надзеі на будучыню. «Няхай сення, – казалі (дый кажуць) нам, – сыта не паесці, цепла не апрануцца, але заўтра!.. У будучыні!..» І нам заставалася толькі гадаць, якой наша будучыня будзе?
Наша будучыня – могілкі. Для тых, каго пахаваюць пад бярозкамі на пагорку, светлая, для тых, каго пад ялінкамі ў нізіне, цемная. Але розніца паміж светлыі і цемным (у дадзеным выпадку) не істотная.
Істотная яна ў іншым. У адказе на пытанне: наша будучыня мертвая, ці вечная?
Гэта не пытанне рэлігіі. Гэта пытанне быцця.
Адказ выбудоўвае чалавека.
Калі наперадзе вечнае, тады Бог. Тады маральны закон, які есць Ен, і які ў нас. Тады грэх і пакаянне. Тады адказнасць як за тое, што ў імгненным, гэтак і за тое, што за ім. Тады чалавек жывы.
Калі наперадзе мертвае, тады мертвы чалавек. Багаты ен ці бедны, прыгажун ці пачвара. Тады ні Бога, ні граху, ні пакаяння. Цынізм, які й есць філасофіяй мертвых.
Курапаты – індыкатар нашых адносінаў да нашай будучыні.
Уладзімір Някляеў, Фэйсбук