Бел-чырвоныя сцягі ўпрыгожваюць сёння амаль кожны будынак ў Польшчы.
Сёння краіна адзначае стагоддзе аднаўлення незалежнасці. Свята незалежнасці – гэта свята ўсіх грамадзян Польшчы, у тым ліку і нас – падляшскіх беларусаў, кажа «Радыё Рацыя» прафесар універсітэта ў Беластоку Алег Латышонак:
- Мы – тубыльцы, жывем тут тысячу гадоў. У Польскай дзяржаве большасць Падляшша знаходзілася ўжо з 16-га стагоддзя, так што мы проста зжыліся з гэтай дзяржавай. Таму мы маем права і абавязак святкаваць гэтае свята, бо гэта дата адраджэння дзяржавы, грамадзянамі якой мы з’яўляемся.
Святкаванні стагоддзя незалежнасці ў Беластоку распачаліся адмысловай літургіяй у саборы Святога Мікалая ў Беластоку. Пасля поўдня ваяводскія ўрачыстасці пройдуць на цэнтральнай плошчы Беластока ля помніка аднаго з айцоў польскай незалежнасці – маршалка Юзэфа Пілсудскага.
25.06.2026
США впервые применили на учениях украинский морской дрон, подорвавший 10 московитских кораблей
25.06.2026
«Лукашенко с криком «Валодзя, Валодзенька, прасти старага дурака» полез с отверткой на вышку»
24.06.2026
Франция, Германия, Польша, Великобритания и Италия согласовали пять ключевых приоритетов перед саммитом НАТО