Гісторыя з Курапацкай варты.
Учора стаім на варце, пад'яжджае да "Бульбашхолу" мэрс, поўны людзей. Зьнешнасьці трохі такой усходняй, думаю, татары, ці хто. Немалады мужчына за рулём кажа па-беларуску:
-Хлопцы, мы вас падтрымліваем. Есьці там ня будзем, у нас сустрэча.
-Дзякуй за добрыя словы, - кажу. - Так а чаго вы там сустракаецеся, калі нас падтрымліваеце?
-А што там такое? - пытае хтосьці з машыны.
-Расстрэльвалі людзей, крыжы вунь стаяць, бачыш? Тут помнік трэба, а яны кабак паставілі, - адказвае кіроўца. - Добра, мы заедзем, скажам ім і назад.
Мерс заяжджае на тэрыторыю, выходзяць людзі, заходзяць у рэстарацыю. Праз хвіліну выходзяць, сядаюць у машыну і выяжджаюць. Спыняюцца ля нас.
-Мы тут ня будзем, хлопцы. Мы ім сказалі. Мы самі цыгане, вас падтрымліваем, усё правільна вы робіце.
Уласьнік учора быў там.
Відавочна, Зайдэс мацае ўсе этнічныя і сацыяльныя групы, якія маглі б стаць кліентамі "Бульбашхола". Праводзіць у пустой рэстарацыі дні Грузіі, Польшчы, Украіны, габрэйскай кухні. Запрашае кітайцаў, казахаў, латышоў. Раздае бясплатны плоў. Цягне туды "браткоў", прасталытак, чыноўнікаў, шавіністаў, унукаў нквдзістаў.
А "Бульбашхол" стаіць пусты.
І вось беларускія цыгане парадавалі.
Павел Севярынец, «Фэйсбук»