Героі Лявона Вольскага спрачаюцца, што варта рабіць з помнікам гарадавому ў Менску.
Саўка ды Грышка абмяркоўваюць на «Радыё Свабода» аплявуху гарадавому.
Саўка:
У Мінске-горадзе
У нежным возрасьце
Адзін мальчышэчка гуляў.
І ўдруг так проста он
Па мордзе бронзавай
Гарадавому рэзка даў.
Грышка:
Не, нас ня радуе
Пачвара-статуя -
Гарадавы зь ягоным псом.
Але міліцыя
Ідзе маліцца ёй
І б’ецца аб асфальт ілбом.
Саўка:
Сьвінцілі мальчыка,
Адбілі пальчыкі
І начынаюць дзела шыць.
І гаварат яму:
Пайдзёш ты у цюрму,
Хоць толька начынаеш жыць.
Грышка:
Сказалі фраеру:
Кажы на камэру,
Што ты раскаяўся ва ўсім.
А ён расплакаўся
І, тыпу, каяўся
Ва ўчынку подленькім сваім.
Вядома ж, хочацца
Дзянёчкам сонечным
Гарадавому даць з нагі!
Саўка:
Ты што, ня трогай
Гарадавога!
Скарэй аттудава бягі!