Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Гайнаўцы прайшоў фінальны агляд калектываў «Беларускі абрад на сцэне»

19.11.2018 общество
У Гайнаўцы прайшоў фінальны агляд калектываў «Беларускі абрад на сцэне»

Фінальны агляд прайшоў у Гайнаўскім доме культуры.

У Гайнаўскім доме культуры прайшоў фінальны агляд 25 прэзентацый абрадавых калектываў «Беларускі абрад на сцэне». Сярод удзельнікаў шмат дзяцей дашкольнага ды школьнага ўзросту. Пра працу з маленькімі акцёрамі расказвае кіраўнічка калектыва «Калебка» дзіцячага садка №1 у Гайнаўцы Міраслава Ніканчук, паведамляе «Радыё Рацыя».

– Дзеці вучацца розным абрадам нашага раёна. Гэта абрады, удзел у якіх бралі нашыя продкі. Стараемся пераказаць розныя рамёствы нашых продкаў для сваіх маленькіх дзяцей. І дзеці ахвотна бяруць удзел. Яны ахвотныя да ўсяго: і да танца, і да песні, і да вершаў. Калі мы рыхтуем гэтыя абрады, то бяром прыклад з нашых бабуль і дзядуль, ездзім па розных хатах, пытаемся, як тое адбывалася тут, на нашых тэрыторыях.

У фінальным аглядзе прэзентацый узялі ўдзел 10 калектываў з Беластока, Гайнаўкі, Бельска Падляшскага, Нарвы, Орлі, Маліннік ды Гарадка.

Фота: Ганна Комінч Фота: Ганна Комінч

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2022 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]