У Гародні ўшанавалі памяць беларускіх патрыётак.
Журналіст ды публіцыст Алесь Кіркевіч прачытаў у Гародні кароткую лекцыю пра ролю жанчын у дзейнасці Беларускай Народнай Рэспублкі, перадае «Радыё Рацыя».
На думку журналіста, роля дзяячак БНР яшчэ не да канца даследавана: «Няма нейкай адной жанчыны ў БНР. Вельмі шмат прозвішчаў мы дагэтуль не ведаем, пакуль не адкрыты архівы. Але кажучы пра жанчын БНР мы абавязкова маем узгадваць Паўліну Мядзёлку, Палуту Бадунову, Зоську Верас. Ну і канешне ж Ларыса Геніюш, якая стала своеасаблівым сцягам БНР, якая на мой погляд з’яўляецца галоўным антысавецкім дысідэнтам. Тое, што гэта менавіта жанчына, якая вытрымала ўсё гэта і вынесла свой крыж за савецкім часам – гэта вельмі годна і вельмі важна».
Больш даведацца пра БНР можна пачытаўшы артыкулы Алеся Кіркевіча на сайце кампаніі «Будзьма беларусамі». Таксама падчас сустрэчы выступіў Яўген Змушка з гурта «Мутнае вока».