Купала пакінуў нам шмат загадкавых і спрэчных эпізодаў у сваім пакручастым лёсе.
Уладзімір Някляеў распавядае «Радыё Рацыя» пра свой апошні раман, прысвечаны жыццю песняра.
«Я тады ўзяў і напісаў тэкст, дзе вось гэтыя інвектывы ў адносінах да Купалы: «Ах, ты, ляжыш склаўшы рукі. У табе чуваць, як трашчыць сухая салома. Ты пры жыцці мярцвяк!» Гэта 30-ыя гады. І я ўзяў і гэты тэкст эсэісцкі перавёў у прамову над труной. І гэта абсалютна іншая рэч. Ну, вось, памёр чалаек, а над ім стаяць і прамаўляюць, што гэтыя хлопцы некалі напісалі», - распавёў пісьменнік.
Галоўнай загадкай Янкі Купалы для Уладзіміра Някляева сталася не смерць паэта, а тое, як той змог пакінуць сваю маці ў Менску пры ўцёках у Маскву напачатку савецка-германскай вайны.