Подполковник милиции в отставке Николай Козлов - о символе беспредела.
МВД оказалось в центре очередного скандала. На официальном ютуб-канале ведомства опубликовано видео, на котором подросток извиняется перед скульптурой «Минского городового» за пощечину. Предыстория такова. 14 ноября на ул. Городской вал 16-летний учащийся минского лицея дал пощечину скульптурной композиции «Минский городовой». После чего был задержан милицейским патрулем (задержали подростка на «месте преступления» или гнались за ним - история умалчивает). На парня составили административный протокол за мелкое хулиганство и заставили извиняться перед истуканом; весь процесс милиция сняла на видео и выложила на ютуб-канале МВД. Публичная порка подростка одновременно вызвала в байнете и гомерический хохот, и возмущение. Так плакать или смеяться?
Дикий случай в «Визави» «Белгазеты» обсуждают и.о. председателя Объединенной гражданской партии Николай Козлов, подполковник милиции в отставке, и анархист Вячеслав Косинеров, которого в 2017г. судили за наброшенную петлю на «Минского городового».
НИКОЛАЙ КОЗЛОВ: «ПОДРОСТКА НЕ ТОЛЬКО НАКАЗАЛИ НИ ЗА ЧТО, НО И ПУБЛИЧНО УНИЗИЛИ»
- Как выглядит эта дикая история в свете закона?
- Я не вижу никакого правонарушения со стороны подростка, хоть стреляйте меня. Милиция составила протокол за мелкое хулиганство; дай подросток пощечину человеку, это тоже квалифицировалось бы как мелкое хулиганство: скульптуру приравняли к человеку. Я не вижу причин, чтобы милиция теряла время на погоню за подростком. Сотрудники милиции воспользовались возможностью широко трактовать законы и дотрактовались до мелкого хулиганства - так им захотелось в данной ситуации. Извинения, съемки, публикация на официальном ютуб-канале - крайне позорная ситуация.
Проведу параллели между георгиевской лентой, которая всегда символизировала победу во Второй мировой войне, с тем, что она символизирует сейчас: абсолютная наглость, оккупация страны, развязывание войны, имперские амбиции. К георгиевской ленте все относились нормально до тех пор, пока ее не начали использовать для разжигания войны. Городовой становится символом непрофессионализма белорусской милиции, наглости, возможности фальсифицировать уголовные и административные дела, лжесвидетельствования в суде. Лично для меня городовой становится символом всего скотства, которое творится в милиции. Я знаю, что в милиции полно хороших профессиональных людей, но это скотство делает из милиции пугало.
- Сами патрульные могли инициировать все действо либо просто выполняли приказ?
- Возможно и то, и другое, здесь мы уже вторгаемся в область догадок. Не ясен один момент: подростка задержали сразу или устроили за ним погоню? Видно, что съемки велись на стационарную камеру. В любом случае подростка не просто наказали, его публично и унизили.
- А откуда действительно взялась «кадыровщина» - жажда публичного покаяния, зафиксированная на видео?
- Не знаю. Последние годы я с сожалением наблюдаю, как милиция деградирует в профессиональном плане. Во-первых, руководство МВД подбирается не по профессионализму, а по личной преданности, насколько далеко готов пойти такой человек, чтобы выслужиться. Такая тенденция проявилась давно, но в последние годы значительно усилилась: профессионалы выдавливаются, но приходят люди с умственными способностями, вызывающими вопросы. Все это и приводит к подобным вещам.
- Сотрудники милиции в данном случае нарушили закон или держались «в рамках»?
- Я считаю, что нарушены права подростка. Дать квалификацию действиям милиции с лету трудно, но парня не просто наказали, а унизили его человеческое достоинство, сделали из него посмешище. То, что они сняли и выложили в интернет, даже наказанием назвать нельзя - это демонстрация беспредела в чистом виде. Потаенные желания руководства милиции и воплощены в этом видеоролике - заставить извиниться перед скульптурой, унизить, сделать человеком низшего сословия, который должен даже перед скульптурой извиняться. Во всем этом присутствует нечто отвратительное.
- Что вообще связывает «Минского городового» с МВД? Ведь скульптуру открывал лично министр Шуневич.
- Могу предположить, что городовой для Шуневича - символ преемственности. Но, учитывая его любовь к ношению формы энкавэдиста, крайне непонятный выбор: почему городовой, а не чекист с маузером?
- Городовой не первый раз попадает в криминальную историю: против Вячеслава Косинерова возбуждали уголовное дело за петлю на шее скульптуры, теперь инцидент с подростком. В интернете уже собирают подписи за ликвидацию скульптуры. Подпишетесь?
- Совсем недавно я абсолютно равнодушно относился к этому городовому. Но сегодня он - символ беспредела: милиция сама установила скульптуру, а затем сама же превратила его в символ беспредела лично для меня. Я бы подписал петицию. Ходили байки, что в 30-50-е гг. нельзя было ходить в туалет с газетой «Правда» - история с подростком и публичным извинением перед скульптурой из той же категории.
- Последние годы МВД создает скандалы на пустом месте: вспомним радужный флаг - интернациональный символ ЛГБТ-сообщества - над зданием посольства Великобритании и зеркальный ответ милицейского ведомства в стиле «Они не пройдут!», сегодня – подросток извиняется перед статуей, завтра - девушку, поцеловавшую городового, заставят выйти за него замуж, как шутит байнет. Почему так происходит?
- Вы задаете вопрос, которым часто задаюсь я сам. Я не понимаю интереса МВД к радужному флагу; ну вывесило посольство радужный флаг - и что? Откуда у министра такой живой интерес к радужному флагу, почему он сосредоточил на нем свое внимание - лично я не понимаю; возможно, хотел продемонстрировать свою мужественность. Многие вещи просто не укладываются в рамки элементарной логики, поэтому хотелось бы адресовать этот вопрос самому министру и услышать четкий ответ.
- Высказывается конспирологическая версия, что подобными инцидентами официальный Минск пытается манипулировать европейскими чиновниками. А все потому, что президентская кампания пройдет по максимально жесткому сценарию, и если сторонники сближения с Западом в белорусской элите начнут возмущаться, то Шуневича просто сделают крайним и припомнят ему все…
-Сегодня Лукашенко крайне сложно рассчитывать на любовь и желание электората голосовать за него. Безумная внутренняя политика: эти астрономические штрафы, лишение собственности, сносы домов, отбирание имущества, бешеные цены, отсутствие работы, - собачья жизнь надоела уже всем; такое ощущение, что вертикаль в предчувствии скорого конца использует последний шанс пополнить свои закрома. Случись у нас честные выборы - шансов у Лукашенко не было бы.
А министр Шуневич как никто другой подходит на роль того, чьими руками можно делать все грязные дела.
ВЯЧАСЛАЎ КАСІНЕРАЎ: «ЦАРСКІ МЕНТ» І НКУСНІК МАЮЦЬ МНОГА АГУЛЬНАГА
- «Гэта вельмі сімвалічная фігура», - заявіў міністр унутраных спраў Шуневіч, адкрываючы скульптуру «Мінскі гарадавы» паўтара года таму. Што яна заклікана сімвалізаваць і што сімвалізуе насамрэч?
- З пункту гледжання любога адэкватнага чалавека, які валодае элементарнымі гістарычнымі ведамі, відавочна, што сімвалізм у яе ўкладзены даволі дзіўны. Перш за ўсё з-за сваёй супярэчнасці. Мы не зможам знайсці паміж дадзенай скульптурай і схільнасцямі спадара Шуневіча адэкватнай сувязі, якая б грунтавалася, на хай і непрывабных для нас, але гістарычных падзеях ці пэўным кантэксце. Як ужо было сказана шмат разоў да мяне і мною: царскія гарадавыя - гэта першыя ворагі тых сілаў, якія ўсталявалі сваё панаванне пасля распаду расейскай імперыі. Менавіта ад гэтых сілаў і бярэ пачатак сучасная міліцыя, што яна адкрыта і дэкларуе.
Атаясамліваючы сябе з нашчадкам НКУС, Шуневіч і ўся вертыкаль сілавых структураў між тым па-вар’яцку абараняе сімвал свайго, падавалася б, класавага ворага. Адсюль вынікае, што людзі, якія ўсталявалі і ўрачыста адкрылі дадзеную скульптуру, укладалі туды іншы сэнс. А вось які… Пра гэта сведчыць сучаснае палітычнае і сацыяльнае становішча грамадства ў Беларусі. Гэта мілітарныя каштоўнасці, міліцэйскае бязмежжа, адчуванне сілавікамі сваёй беспакаранасці, забудаванне іерархій на ўсіх узроўнях грамадскага жыцця. Вось у гэтым, мажліва, «царскі мент» і НКУСнік у многім падобныя, як і спадар Шуневіч.
-У вас «асабістыя рахункі» з «Мінскім гарадавым». Давайце згадаем вашу гісторыю пра гарадовага з пятлёй на шыі.
- Я не маю асабістых прэтэнзій да канкрэтнай скульптуры, для мяне гарадавы - гэта ўвасабленне ўсяго таго, што я вельмі коратка пералічыў вышэй, і ўсё гэта для мяне непрымальна ў межах тых каштоўнасцей і ідэй, якія праспаведую я і мае таварышы. На жаль, ніхто з сучасных карнікаў (сілавікоў) не ўспрымае людзей як асобаў, для іх мы наўпрост патэнцыйныя злачынцы ці тыя, хто павінен маўчаць ці з’ехаць з краіны.
Адпаведна і я не бачу ў іх асобаў, бо іхняя асоба прададзена за сацыяльныя «пернікі», і яны ўяўляюць сабой адну толькі функцыю - абарону рэжыма дыктатара. Менавіта гэта і засведчана апошнім часам у бронзе ў розных гарадах. Мінск у гэтым сэнсе стаў толькі першым і, мажліва, больш значным.
Таму і наступствы для мяне былі больш сур’ёзныя: крымінальны пераслед. Аднак за апошнім часам беспакаранасць і самаўпэненасць міліцыянтаў усіх масцей, а таксама маўклівая згода беларусаў дае мажлівасць карнікам засведчыць свае «подзвігі» ў розных манументах, разумеючы, што іх дзеянні не тое што добрага - звычайнага следу ў памяці не пакінуць.
- МУС апублікавала на сваім ютуб-канале відэа, на якім 16-гадовы навучэнец мінскага ліцэя публічна выбачаецца перад статуяй за аплявуху. Якое ўражанне на вас зрабіў крэатыў МУС?
- Асабіста я не пабачыў у дзеяннях міліцыянтаў нічога новага. Гэты факт мяне не здзівіў. Менавіта так без прыўкрас выглядае свядомасць сярэднестатыстычнага прадстаўніка гэтай прафесіі: злавіць, пакараць, зламаць. Гэта максімальна нізкая форма ўзаемадзеяння з грамадствам, абумоўленая сур’ёзнейшымі комплексамі і недапрацаванасцямі, якія ўзведзены ў крытэр адбору для гэтай прафесіі.
Публічная «порка» падлетка яскрава дэманструе маральную і духоўную кволасць усяга міністэрства, асновай якога з’яўляецца дручок і міліцэйскі шчыт. Самога ж падлетка я магу толькі пашкадаваць. А таксама параіць усім, хто якім бы то ні было чынам жадае выказаць сваю пазіцыю па тым ці іншым пытанні, найперш падумаць пра тое, навошта ён гэта робіць, і ўзважыць усю адказнасць і наступствы, якія на яго накладае той ці іншы ўчынак.
- Як бы адрэагавалі асабіста вы, калі б вашага сына міліцыя прымусіла выбачацца перад статуяй?
- Гэты хлопец з’яўляецца па сутнасці дзіцёнкам кожнага з нас. І вось тут вызначаецца: ці хопіць у нас годнасці абараняць нашых дзяцей ад таго, што мы ім пакінулі? Калі мы будзем і далей пераводзіць гэту цемрашальную па сваім цынізме сітуацыю ў жарт, калі мы не ўсвядомім, што гэта сутыкненне людажэрнай сістэмы са свабодай выказвання і дзеяння, хутка мы будзем пажынаць ужо не аднаго хлопца, які выбачаецца перад вычварэнцамі, не дзясяткі тысячаў ні за што ўвязненых маладых людзей па артыкулу 328, а сотні тысяч усіх без выключэння маладых людзей гэтай краіны, якія трапяць пад гэты палітычны генацыд. Што тычыцца самога пытання, то я адназначна буду спрабаваць выхоўваць свайго дзіцёнка такім чынам, каб нават трапіўшы ў сітуацыю, калі за твае погляды і ідэалы пераследуюць, катуюць ці збіваюць, ён трымаўся годна і не дазваляў несправядлівасці звонку.
- Адкуль узяліся чачэнскія матывы ў дзеяннях беларускай міліціі? МУС пераймае вопыт Рамзана Кадырава?
- Я не бачу ніякага сэнсу характаразваць з’явы, завязаныя на рэалізацыю працэса ўлады схільнымі да таталітарызму людзьмі, па нейкіх этнічных ці нацыянальных прыкметах. Любая дзяржава мае сваёй мэтай захаваць сябе і пазбавіць народ магчымасці вызвалення. Дыктатура ў дадзеным выпадку - найбольш яскрава дэманструе гэтыя якасці, не маючы ніякіх супрацьвагаў і абапіраючыся на пасіўнасць забітага насельніцтва.
Я б не назваў гэта «чачэнскімі матывамі», я б ахарактарызаваў падобныя выпадкі камунікацыяй «гопніка» - баязліўца, які ў дадзены канкрэтны момант мае колькасную перавагу ці перавагу ў сіле і нападае на слабага.
-За паўтара года свайго існавання «Мінскі гарадавы» аброс сур’ёзнай крымінальнай гісторыяй: мы бачым яго то з пятлёй на шыі, то сабака памачыўся на яго, цяпер 16-гадовага падлетка прымусілі выбачацца перад неадушаўлёным прадметам. Якіх сюрпрызаў чакаць ад гэтай «персоны» далей?
- Па-першае, гэта не персона, а толькі мясцовы «бажок» вялікай колькасці не вельмі добрых людзей. Па-другое, гэты брыдкі па сваім ідэйным змесце прадмет у свой час зойме адведзенае яму месца. Ролю гэтай скульптуры трэба дэманстраваць наступным пакаленням, якія, я веру, вызваляцца, паказваючы ўвесь абсурд,усю супярэчлівасць і антычалавечнасць гэтыга перыяда гісторыі Беларусі.