Каля 50 удзельнікаў акцыі ўжо наведалі вёску Грозава, дзе правялі мітынг.
Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя — БНФ 25 лістапада праводзіць акцыю з нагоды 98-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
Выканаўца абавязкаў старшыні партыі ў Беларусі Юрась Беленькі паведаміў, што мерапрыемства прадугледжвае наведваньне месцаў, зьвязаных са Слуцкім паўстаньнем, а таксама мітынг непасрэдна ў Слуцку, перадае «Радыё Свабода».
Каля 50 удзельнікаў акцыі ўжо наведалі вёску Грозава, дзе правялі мітынг. Па словах Беленькага, тое, што адбываецца, здымаў супрацоўнік міліцыі ў цывільным.
Удзельнікі акцыі таксама наведаюць Семежава і Чырвоную Слабаду (былая Вызна). Фінальным мерапрыемствам стане мітынг у Слуцку (з 15.00 да 16.00).
24 лістапада ў Слуцку прайшла яшчэ адна акцыя, прысьвечаная гадавіне паўстаньня. Яе арганізатарамі выступілі намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сябра Партыі БНФ Павал Батуеў, сябра Партыі БНФ і каардынатар руху «За Свабоду» па Менскай вобласьці Віталь Амяльковіч і прадстаўнік руху салідарнасьці «Разам» Генадзь Драздоў.