Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Насупраць Гістарычнай майстэрні раскапалі мацэвы

25.11.2018 общество
Насупраць Гістарычнай майстэрні раскапалі мацэвы

Калі знаходзяць мацэвы, іх звозяць да Мэмарыялу ахвяраў гета на вуліцу Сухую ў Менску.

На вуліцы Сухой у Менску, насупраць Гістарычнай майстэрні, камунальныя службы закранулі ўскраек старых габрэйскіх могілак і раскапалі мацэвы — надмагільныя камяні, перадае «Радыё Свабода».

Экскурсавод, менскі краязнаўца Павал Дзюсекаў паведаміў, што насупраць будынку Гістарычнай майстэрні на вуліцы Сухой у Менску камунальныя службы раскапалі камунікацыі.

Кіраўнік праекту «Габрэйскае аблічча Беларусі» Аляксандар Фурс пабываў у нядзелю на месцы раскопак. На яго думку, раскапаныя камяні могуць быць мацэвамі.

«Магчыма, гэта капалі рабочыя цепласетак альбо камунальныя службы. Ніякіх шыльдаў, хто і што капае, няма. Адзін надмагільны пастамэнт дакладна бачны. Вялікія камяні — гэта хутчэй за ўсё таксама будуць мацэвы, тым больш, прастакутныя камяні, але іх трэба пераварочваць. Трэба будзе ў панядзелак звязацца з тымі, хто капае, і папрасіць іх вельмі ашчадна перавярнуць камяні, прасеяць зямлю», — кажа Аляксандар Фурс.

Ён ужо спрабаваў зьвязацца з дырэктарам Музэя гісторыі і культуры габрэяў Вадзімам Акапянам. Звычайна, калі знаходзяць мацэвы (як было нядаўна насупраць будынку БДУ), іх звозяць да Мэмарыялу ахвяраў гета на Сухую, паведаміў спадар Фурс.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]