Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Больш за 1000 старшакласнікаў прынялі ўдзел у самым вялікім інтэрактыўным уроку ў Беларусі

Больш за 1000 старшакласнікаў прынялі ўдзел у самым вялікім інтэрактыўным уроку ў Беларусі

Інтэрактыўны майстар-клас «Майстэрства прэзентацыі», праведзены ў межах рэспубліканскага сацыяльна-адукацыйнага праекта velcom YOUTH, сабраў больш за 230 гледачоў у самай вялікай залі VOKA кінатэатра velcom cinema, яшчэ больш за 800 школьнікаў па ўсёй краіне глядзелі прамую трансляцыю праз відэасэрвіс VOKA на адукацыйным канале velcom YOUTH.

Пад час майстар-класа ўдзельнікі даведаліся, як прэзентаваць сваю ідэю, як пабудаваць выступленне, як зацікавіць аўдыторыю, як дабіцца стройнай і лагічнай структуры прэзентацыі. Распавёў пра гэта спікер першага майстар-класа Дзмітрый Смірноў – спікінг-коуч TEDxMinsk, кіраўнік школы прамоўніцкага майстэрства, бізнес-трэнер, генеральны прадзюсар Радыё Бі-Эй, радыёвядучы.

У кожнай вобласці своеасаблівымі хабамі праекта сталі школы і гімназіі, вучні якіх праявілі найбольшую актыўнасць пад час рэгістрацыі для ўдзелу у Рэспубліканскім конкурсе для старшакласнікаў velcom YOUTH. Вучні 10-х і 11-х класаў з гэтых навучальных устаноў далучыліся да прамой трансляцыі ў сваіх школах – у шосты школьны дзень разам з настаўнікамі яны змаглі паглядзець майстар клас у прамым эфіры і задаць свае пытанні спікеру. 

З прывітальным словам да ўдзельнікаў праекта звярнуўся Крысціян Лаке – галоўны тэхнічны дырэктар кампаніі velcom. "Наша будучыня – за такой моладдзю, як вы! Менавіта таму мы запусцілі гэты праект разам і просім вас працаваць у ім з той жа адкрытасцю, якую вы ўжо праявілі. Слухайце адзін аднаго, развівайцеся і кідайце сабе выклік. Рухайцеся напера, будзьце лідарамі свайго пакалення і дапамажыце нам, дарослым, справіцца з гэтым рытмам, а, магчыма, і паскорыць яго. Але ўсё пачынаецца з навучання. У навучанні, перш за ўсё, неабходна жаданне вучыцца, неабходна памятаць, што ёсць рэчы, якія трэба не толькі ведаць, але і ўмець выкарыстоўваць практычна. Спадзяемся, гэта падарожжа дапаможа вам, але ўсё у вашых руках", – адзначыў топ-менаджар кампаніі. 

Cацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH праводзіць кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і арганізатараў канферэнцыі TEDxMinsk. Вялікая адукацыйная праграма праекта ўключае серыю майстар-класаў па фарміраванні кампетэнцый у школьнікаў у падрыхтоўцы і правядзенні прэзентацый, аратарскім майстэрстве, майстэрстве лідара. Адметная рыса праекта velcom YOUTH – уся камунікацыя ад падачы заяўкі да прэзентацыі праекта ў фінале вядзецца на беларускай мове.

Канцэпцыя праекта velcom YOUTH пабудавана на выкарыстанні сучасных тэлекамунікацыйных каналаў для інтэрактыўнага ўзаемадзеяння са школьнікамі: менавіта з іх дапамогай старшакласнікі па ўсёй краіне змаглі наведаць анлайн-воркшоп, атрымаць адказы на свае пытанні. Адукацыйная частка праекта velcom YOUTH прадугледжвае серыю майстар-класаў для школьнікаў, якія садзейнічаюць фарміраванню важных сацыяльных кампетэнцый, так званых soft skills, а інтэрактыўны характар падачы інфармацыі падчас майстар-класаў стаў выдатным напаўненнем для мерапрыемстваў у канцэпцыі шостага школьнага дня. Два наступныя майстар-класы «Майстэрства выступлення» і «Майстэрства лідара» будуць праведзеныя 8 снежня і 12 студзеня.

Пасля заканчэння адукацыйнай праграмы праекта з 20 студзеня па 20 лютага 2019 г. удзельнікам конкурсу неабходна будзе рэалізаваць сваю ідэю: падрыхтаваць і правесці нефармальнае адукацыйнае мерапрыемства: майстар-клас, дэбаты ці дыскусію па абранай тэме свайго праекта. Аўтары самых значных, сучасных і арыгінальных праектаў трапяць у лік 10 фіналістаў. Яны наведаюць TEDxMinsk 2019 і пачнуць працаваць над прэзентацыяй сваёй ідэі з найлепшымі ментарамі. Іх выступленні адбудуцца на выніковым мерапрыемстве TEDxYouth@Minsk у маі 2019 года. Усе 10 фіналістаў атрымаюць прызы – мабільныя тэлефоны iPhone Xs, а трое пераможцаў (па адным у кожным кірунку конкурсу) будуць запрошаныя на мерапрыемства TEDx у Аўстрыю.

Вынікі першага этапу конкурсу, а таксама інфармацыя пра мерапрыемствы ў межах праекта змяшчаюцца на сайце velcom-youth.by. Праз некаторы час на сайце з'явіцца спасылка на відэаархіў майстар-класаў.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]