Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Брытанскія зоркі пратэстуюць супраць гвалту ў Менску

22.12.2010 общество
Брытанскія зоркі пратэстуюць супраць гвалту ў Менску

Брытанскі драматург Том Стопард, актор Іэн Макэлэн і актор Сэмюэль Уэст паведамілі ўвечары 21 сьнежня ў Лёндане агенцтву Reuters, што яны, зьяўляючыся прыхільнікамі беларускага "Свабоднага тэатру", наладзілі перад амбамадай Беларусі ў Лёндане акцыю пратэсту супраць разгону апазыцыі ў Менску.

На мітынгу выступіла таксама Ірэна Багданава, сястра затрыманага беларускага апазыцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава.

Том Стопард: "Мы, вядома, ведаем, што гэта значна большая арэна, чым любы тэатар можа ў сябе ўмясьціць, і тое, што адбылося ў Беларусі ў гэтыя апошнія жудасныя гадзіны, сьведчыць, што рэжым ня будзе і ня можа трываць ні ў якай форме адкрытай палітычнай апазыцыі".

Іэн Макэлэн: "У Вялікабрытаніі акторам дазволена выконваць тое, што яны хочуць і калі

яны хочуць, і перад любой аўдыторыяй. Гэтага нельга сказаць пра беларускі Свабодны тэатар. Яны выступаюць за зачыненымі дзьвярыма ў прыватных дамах, у закінутых будынках і на палянах ў лесе, які пакрывае 40 адсоткаў гэтай краіны".

Іэн Макэлэн: "Мы ўсе адчуваем вялікую салідарнасьць зь імі, таму што мы ня можам сабе ўявіць, што было б, каб мы апынуліся ў іх становішчы. Той факт, што яны маюць вырашальнае значэньне для палітычнай апазыцыі да ўладаў, – асобнае пытаньне, і мы ведаем, што гэтыя словы дойдуць да іх у гэты страшны час, калі людзей арыштоўваюць, зьмяшчаюць пад хатні арышт, і наогул забараняюць займацца сваёй справай у якасьці свабодных грамадзянаў".

Сэмюэль Уэст: "[Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка] заключыў з Расеяй дамову па нафце і цяпер ня мае неабходнасьці нават рабіць выгляд, што ён зьяўляецца часткай дэмакратычнай дзяржавы. Але творчыя людзі добра ўмеюць пляжыць такога роду справы, і іх галасы, гучныя і гордыя, чутны праз шмат, шмат міжнародных межаў".

Сэмюэль Уэст: "Мы сабраліся тут, каб сказаць, што мы не стаім убаку, і мы ведаем, што на працягу гісторыі шлях свабоды слова, свабоды думкі, свабоды мастацтва, свабоды асацыяцый заўсёды перамагаў абмежаваных баязьлівых людзей, што мусяць чапляцца за ўладу. Таму мы ўпэўненыя, што мы пераможам, але ў той жа час мы вельмі занепакоеныя лёсам нашых сяброў".

Ірэна Багданава: "Там у мяне на радзіме лічыцца злачынствам, калі дэманструеш свабодную волю і спрабуеш стаяць за тое, ува што ты верыш, так што вялікі дзякуй. Жыве Беларусь! Мы пераможам!"

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]