Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Палута Бадунова: Что мы ведаем пра адну са стваральніц БНР

01.12.2018 общество
Палута Бадунова: Что мы ведаем пра адну са стваральніц БНР

Яна была першым сакратаром-міністарам ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі.

Беларуская палітычная дзяячка Палута (Пелагея) Бадунова нарадзілася 7 верасня 1885 году ў мястэчку Навабеліца (цяпер адзін з раёнаў Гомелю), піша harodniaspring.org.

Яе бацька, Аляксандар Восіпавіч, арандаваў невялікі маёнтак, што і было асноўным прыбыткам сям'і, у якой гадавалася сямёра дзяцей. Палута скончыла двухкласную вучэльню ў Буйнічах каля Магілёву, а потым здала іспыты на хатнюю настаўніцу расейскай мовы і геаграфіі. З 1905 году пачала працаваць у школах Гомельскага павету. У 1914+17 гадах вучылася на гісторыка-літаратурных курсах у Петраградзе, дзе і адбылося знаёмства з асяродкам беларускай інтэлігенцыі. У чэрвені 1917 года абраная сябрам ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады. Была дэпутаткай Петраградскага Савету рабочых і сялянскіх дэпутатаў. З 5 жніўня 1917 году – сябра рэвізійнае камісіі Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацый у Менску. Брала ўдзел у працы І Усебеларускага з'езду.

21 лютага 1918 году ўвайшла ў Народны сакратарыят БНР, заняла пасаду народнага сакратара апекі. Удзельнічала ў адкрыцці беларускіх дзіцячых прытулкаў і школаў. Старшыня арганізаванага ў Менску дабрачыннага беларускага таварыства "Цётка". Сябра Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. 12 лістапада 1919 году абраная намесніцай старшыні Народнай Рады БНР.

17 лістапада 1919 году разам з Язэпам Мамонькам і Вацлавам Ластоўскім арыштаваная. У красавіку 1920-га вяла перамовы з ЦК РКП (б) у Маскве. На з’ездзе БПСР 25 снежня 1920 году ў Менску выступала за лавіраванне ў дачыненні да савецкай улады, наіўна спадзеючыся на трансфармацыю БССР у суверэнную нацыянальную дзяржаву.

У лютым 1921-га ў час акцыі па прымусовай “ліквідацыі БПСР” Палута сярод іншых арыштаваная бальшавікамі. Ёй інкрымінавалі сувязь з падпольнымі арганізацыямі ў Віцебскай, Смаленскай, Гомельскай губернях, а таксама з арганізацыямі па іншы бок савецка-польскага фронту. У час арышту значна пагоршыўся стан яе здароўя. 16 жніўня 1921 году была вызвалена.

У канцы 1922 году нелегальна перайшла польскую мяжу і скіравалася ў Вільню. Праз месяц арыштаваная з мэтай вяртання ў СССР. Палута яшчэ паспела сустрэцца і выступіць перад дзеячамі беларускага нацыянальнага руху ў Вільні, Гданьску.

У 1923-25 гадах жыла ў Празе. Тут паступіла ва Ўкраінскі вышэйшы педагагічны інстытут імя М. Драгаманава. Але з-за хваробаў вучоба была перапыненая. Пачалі праяўляцца нервова-псіхічныя захворванні. У 1923 годзе ўрад БССР абвясціў амністыю дзеячам беларускага руху, якія не змагаліся са зброяй у руках. Гэта ўсё суправаджалася палітыкай беларусізацыі, узбуйненнем тэрыторыі БССР, пераходам да НЭПу. Чарговы раз даверыўшыся бальшавікам, у сярэдзіне 1925 году пачалі масава вяртацца эмігранты. Палута вярнулася ў СССР. Наступныя пяць гадоў жыла ў сястры Марыі ў Менску, спрабавала наладзіць супрацу з Інбелкультам.

Першая хваля рэпрэсіяў супраць беларускай інтэлігенцыі, што пачалася ў 1930 годзе, Палуту не закранула, магчыма быў улічаны стан яе здароўя. У 1930-ым яна вярнулася ў Гомель. Працавала настаўніцай. Летам 1937-га пачалася новая хваля рэпрэсій. 3 верасня 1937-га Бадунова арыштаваная. Спярша быў прысуд – 10 гадоў канцлагераў. 25 траўня 1938 году прыгавораная да расстрэлу. Расстраляная 29 лістапада 1938 года ў Менску. Месца пахавання невядомае.

Рэабілітаваная толькі ў 1989 годзе.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]