У Беларусi нават не працуе прэзумпцыя невінаватасці.
Беларускія СМІ, са спасылкай на словы міністра працы Ірыну Касцевіч, паведамляюць аб тым, што ў гэтак званай „базе дармаедаў” знаходзіцца каля 500 тысяч беларусаў, паведамляе “Радыё Рацыя”.
„Гэтыя лічбы не адлюстроўваюць рэальнай карціны беспрацоўя, бо некаторыя з унесеных у спіс людзей у рэальнасці самазанятыя, альбо з’ехаўшыя на працу ці вучобу за мяжу”, – лічыць берасцейскі прафсаюзны актывіст Валянцін Лазарэнкаў:
– Калі 500 тысяч ёсць, а колькі з іх бяздомных, галодных. Пра гэта там не згадваецца. Нейкім чынам браць з іх грошы, нейкім чынам крыўдзіць. Гэта, канешне, не сацыяльная праблематыка, калі, самі ведаеце хто, заяўляе, што ў нас краіна сацыльна арыентаваная.
Ужо з 1 лютага 2019 году, некаторым з іх прыйдуць „жыроўкі” з поўнай аплатай за падагрэў вады, у выпадку калі „дармаед” з’яўляецца ўласнікам жылля, – паведамляюць беларускія СМІ. „Прэзумпцыя невінаватасці таксама не працуе, бо каб выйсці з „базы дармаедаў”, трэба самому прадставіць доказы сваёй занятасці”, – падсумоўвае прафсаюзны актывіст.