Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Наваградку прэзентавалi беларускамоўны Новы Запавет

03.12.2018 общество
У Наваградку прэзентавалi беларускамоўны Новы Запавет

У Наваградак Евангелле прывёз мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

У Цэнтральнай раённай бібліятэцы ў Наваградку была прэзентаваная Біблія на беларускай мове. Першы поўны афіцыйны рыма-каталіцкі пераклад Новага Запавету быў падрыхтаваны Cекцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў пры Каталіцкім касцёле Беларусі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Першая прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Менску, а пасля ў шэрагу іншых гарадоў Беларусі. У Наваградак Евангелле прывёз мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

– Гэтая падзея вельмі важная, важная для горада. Тым больш, тут нарадзіўся вялікі чалавек слова Адам Міцкевіч, які казаў: «Чалавек, ты верыш, што Бог нарадзіўся ў бэтлеемскай стайні, але бяда табе, калі Ён не народзіцца ў тваім сэрцы». А нараджаеца Бог у сэрцы чалавека найперш праз божае слова, бо вера ад слуху, як вучыць святы апостал Павел. Таму ў шэрагу гэтых месцаў, дзе адбывалася прэзентацыя, вельмі важны таксама і Наваградак.

Нароўні з каталіцкім духавенствам у прэзентацыі перакладу Новага Запавету ў Наваградку бралі ўдзел і прадстаўнікі мясцовай свецкай улады. А пасля мерапрыемстваў у Цэнтральнай бібліятэцы Тадэвуш Кандрусевіч адслужыў імшу ў мясцовым касцёле святога Міхала Арханёла.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]