Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Тамара Шчапёткіна: Упэўнена, што прыйдзе час адказнасці і для ўладаў

05.12.2018 политика
Тамара Шчапёткіна: Упэўнена, што прыйдзе час адказнасці і для ўладаў

Незалежная журналістка абскардзіла рашэнне суда.

Тамара Шчапёткіна з Бярозы абскардзіла рашэнне суда Бярозаўскага раёна ад 5-га лістапада, перадае racyja.com.

Суддзя Наталля Вакульчык палічыла яе вінаватай у абнародаванні інфармацыі пра юбілейны нумар часопіса «Жырандоля» да дня нараджэння беларускай паэткі Ніны Мацяш у замежным сродку інфармацыі – Беларускім Радыё Рацыя і пакарала штрафам у 35 базавых.

Падставай для абвінавачвання сталі здымкі з удзелам у мерапрыемстве Шчапёткінай, дзе яна запісала ўдзельнікаў прэзентацыі часопіса – берасцейскіх пісьменнікаў на дыктафон. Зрабіла гэтыя здымкі і ласкава прадставіла органам загадчыца бібліятэкі, дзе праходзіла мерапрыемства, Тамара Кузняцова, кажа Тамара Шчапёткіна:

– Чарговы чацвёрты па ліку штраф 35 базавых я ўспрыняла спакойна, як успрымае ахвяра гвалт над сабой ката, які мае сілу. Я ўпэўнена, што прыйдзе час адказнасці і для іх. Для гэтага існуе артыкул 198 Крымінальнага кодэкса. Калі яны не толькі будуць выплачваць штрафы, але і вяртаць грошы тым, каго каралі. Па гэтаму артыкулу яны будуць пазбаўлены права займаць пасады, і нават могуць атрымаць абмежаванне або пазбаўленне волі.

Паводле Тамары Шчапёткінай, агульны штраф нібыта за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ складае больш за паўтары тысячы даляраў. Журналістка абскардзіла рашэнне суда. Разгляд справы адбудзецца 6-га снежня ў 10.30 у абласным судзе.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]