Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Паўмільёна «дармаедаў»

06.12.2018 политика
Паўмільёна «дармаедаў»

Ірыне Касцевіч трэба падаваць у адстаўку.

Пяцьсот тысячаў чалавек – гэта многа ці мала? У маштабах нашай краіны – гэта трошкі болей за пяць працэнтаў ад усёй колькасці насельніцтва. 500 тысячаў чалавек – столькі жыхароў мае толькі адзін абласны горад Беларусі, у астатніх пражывае меней. У вайсковых сілах Рэспублікі Беларусь служыць 72,5 тысячы чалавек. А ў запасе знаходзіцца амаль 345 тысячаў чалавек.

500 тысячаў чалавек пражывае ў такіх папулярных гарадах, як Дублін ці Ліверпуль. І менавіта 500 тысячаў чалавек палічылі дармаедамі беларускія ўлады. Міністар працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч заявіла, што ўжо працуе база дадзеных працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы. Колькасць такіх людзей уражвае: 500 тысячаў чалавек. Яшчэ болей гэтая лічба ўражвае, калі ўлічыць колькасць зарэгістраваных беспрацоўных.

Так, у верасні 2018 года ўсяго 8 тысячаў 900 чалавек стаялі на ўліку ў службе занятасці ці на біржы працы. За перыяд са студзеня па верасень гэтага года ў Беларусі назбіралася ажно 89,5 тысячаў беспрацоўных. То бок толькі гэтыя 89,5 тысячаў афіцыйна лічацца беспрацоўнымі, а таму не з’яўляюцца «дармаедамі». А вось 500 тысяч чалавек, не зарэгістраваных ні на біржы, ні ў службе занятасці, на думку беларускіх уладаў, – «дармаеды». А цяпер пытанне: чаму гэтыя 500 тысячаў не бягуць рэгістравацца на біржу працы?

Можа быць, рэч у тым, што яны не вельмі давяраюць Міністэрству працы і сацыяльнай абароны. А ў такім разе Ірыне Касцевіч трэба падаваць у адстаўку. Бо калі 5% насельніцтва не давярае Міністэрству працы і сацыяльнай абароны, то гэта ўжо паказнік работы міністэрства, а не таго, што людзі «дармаеды». Як той казаў, чужыя грахі перад вачыма, а свае за плячыма.

Юлія Сівец, «Радыё Рацыя»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]