Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Акадэмік Радзім Гарэцкі адзначае сваё 90-годдзе

06.12.2018 культура
Акадэмік Радзім Гарэцкі адзначае сваё 90-годдзе

Пра лёсы свайго бацькі – акадэміка Гаўрылы Гарэцкага і дзядзькі – пісьменніка Максіма Гарэцкага распавядае сам Радзім Гаўрылавіч.

– Максіма Гарэцкага асудзілі на пяць год высылкі, а Гаўрылу Іванавіча да смяротнага пакарання. Але потым замянілі 10-ю гадамі пасадкі ў канцлагер. І ў 1931 годзе Максім Гарэцкі паехаў у Кіраў, у Вятку тады. Там жудасць, канешне, была. А Гаўрылу Іванавіча накіравалі ў Салаўкі, а потым – на Беламорска-Балтыйскі канал. І там быў момант, калі патрэбныя былі спецыялісты, больш менш пісьменныя людзі. І набіралі людзей у геалогію. І Гаўрыла Іванавіч трапіў геолагам. І як напісалі потым, малады акадэмік стаў яшчэ больш маладым геолагам. І праз некаторы час, праз чатыры гады, ён прывёз усіх нас, рававядае “Радыё Рацыя” Радзім Гарэцкі.

Мама мая закончыла Ціміразеўскую акадэмію, яна апынулася ў такой сітуацыі, што ад яе ўсе адвярнуліся. Выгналі яе з працы. Яна не ведала, што рабіць. Бо быў такі час, што калі ты ведаеш ворага народа, дык сам робішся ворагам – могуць пасадзіць за сувязь. І адзіныя хто ёй дапамагалі – гэта сем’і Янкі Купалы і Якуба Коласа. Мы з імі вельмі сябравалі. Я да гэтага часу памятаю, як я быў малы, як Якуб Колас прыходзіў да нас і прыносіў заўсёды мне цукерку “Мішка ў шакаладзе”. Для мяне гэты быў выдатны падарунак.

І нарэшце маме прыйшлося паехаць у Брылёва, там узялі яе на працу, і трошкі лепш стал. Мы таксама ўсе трапілі на Беламорска-Балтыйскі канал. Я з братам быў беспрытульны зусім, хуліган, мог кім заўгодна стаць. Але слава Богу, ці то гені, ці то што яшчэ, мяне выратавала ад гэтага лёсу, таму што многія-многія знікалі. У мяне і стралялі… І з таго часу я стаў „сынам ворага народа”. І вось гэтае, “сын ворага народа”, ўсё жыццё за мной хадзіла і ходзіць. А потым я сам стаў не толькі “сын ворага народа”, а ўжо і “ворагам народа”.

Далей якая сітуацыя. У 1937-ым годзе зноў пасадзілі Максіма Гарэцкага і праз некаторы час яго расстралялі. Гаўрылу Іванавіча таксама пасадзілі ў 37-ым, затым выпусцілі, і 38-ым зноў пасадзілі. Ён быў да такога стану даведзены, у якім многія выбіралі самагубства, каб уратавацца ад пакутаў. І вось ён аднойчы папрасіў маю маму лязо перадаць яму, каб скончыць самагубствам. І мама перадала яму гэтае лязо, вырашыўшы, што гэта можа лепш чым пакутаваць, бо ўсё роўна расстраляюць. Добра што ў бацькі хапіла мужнасці. Што яго трывала? Любоў да радзімы і каханне да маёй маці.

Такога кахання, як у іх было, я ніколі не бачыў. Гэта было штосьці надзвычайнае. Да самага канца жыцця яны былі як маладыя закаханыя адзін у аднаго. І вось гэта ўсё разам выцягнула з той сітуацыі. Потым паціху ўсё пайшло да лепшага. Але гэтае – ён як „вораг народа”, я як „сын ворага народа” – усё жыццё было. Калі яго рэабілітавалі, то дазволілі ў Менск прыехаць толькі праз дзесяць гадоў, і мы змаглі сюды прыехаць, ён у 69-ым годзе, а я ў 71-ым.

Акадэмік Радзім Гарэцкі з’яўляецца сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў, актыўным грамадскім дзеячам. На працягу васьмі гадоў узначальваў Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]