Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Мікалай Статкевіч аштрафаваны за акцыю ля будынка КДБ

07.12.2018 политика
Мікалай Статкевіч аштрафаваны за акцыю ля будынка КДБ

Штраф атрымала i жонка палiтыка.

За мемарыяльную акцыю ля будынка КДБ – “Ланцуг памяці” ў „Ноч расстраляных паэтаў”, якая адбылася ў Менку ўвечары 29 кастрычніка, кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Мікалай Статкевіч аштрафаваны на 40 базавых велічынь, а яго жонка Марына Адамовіч – на 30 базавых, паведамляе “Радыё Рацыя”.

– Тут атрымоўваецца дастаткова дзіўная сітуацыя. За пост у фэйсбуку, за інфармацыю пра тое, што адбудзецца мемарыяльная цырымонія “Ланцуг памяці” каля КДБ у “Ноч расстраляных паэтаў” 29 кастрычніка, я атрымаў пяць сутак арышту ад Ленінскага суда. А за саму акцыю я пакараны штрафам у 40 базавых, і жонка – 30 базавых за тое, што са свечкамі пастаялі.

Па словах Міколы Статкевіча, персанальна ён не абскарджвае судовых выракаў, таму што суд ніколі не прымаў рашэнняў на яго карысць. Але юрысты, якія займаюцца яго справамі, скаргі заўсёды падаюць. У тым ліку і на апошнія судовыя рашэнні. Для таго, як сказаў Мікола Статкевіч, каб усё беззаконне было задакументавана для гісторыі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]