Людзі з задавальненнем бралі дэкларацыі і паштоўкі.
10 снежня бярозаўскія праваабаронцы традыцыйна раздавалі тэкст Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека на беларускай і расейскай мовах на вуліцах Бярозы, а таксама паштоўкі на тэму абароны правоў чалавека, паведамляе racyja.com.
Сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі лічыць, што шэраговыя грамадзяне павінны ведаць свае правы на жыццё, свабоду, адукацыю. А Дэкларацыя як і Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь павінны ў кожнай сям’і стаць настольнай кнігай, кажа ён:
– Трэба адзначыць, што ў нашай краіне фактычна любое права, вызначанае дэкларацыяй, дагэтуль не выконваецца.
Словы праваабаронцы пацвердзілі апытаныя на вуліцах Бярозы грамадзяне. Людзі лічаць, што абараніць свае правы ў Беларусі немагчыма:
– У нас закон не дзейнічае, у нас дзейнічаюць паняцці і ўказы, якія спускаюцца зверху. Закрыць чалавеку рот, аштрафаваць, пасадзіць.
– Улада стварыла такія ўмовы, што немагчыма дабіцца, дагрукацца і нешта зрабіць простаму чалавеку.
– Ты ніхто тут, калі няма „даху”.
„Людзі з задавальненнем бралі дэкларацыі і паштоўкі, але былі і такія, што шарахаліся ад прапанавай кніжачкі нібы ад агню. Відаць, для іх словы правы чалавека”, – пусты гук.