Нараджаюцца ўсё новыя і новыя пакаленні беларусаў.
Байцы Тактычнай групы Беларусь павіншвалі Таварыства Беларускай Культуры ў Літве з 30-ці гадовым юбілеем:
«Галоўная значнасць працы Таварыства – захаванне беларускасці. І гэта важна перад усім для самой Беларусі, якая ў чарговы раз апынулася пад маскоўскай акупацыяй.
Але тое, што беларусы перажылі 200 гадоў вынішчэння, прыніжэння, сведчыць, што знішчыць іх немагчыма. Дзякуючы вашай дзейнасці, нараджаюцца ўсё новыя і новыя пакаленні беларусаў, якія ведаюць хто яны, адкуль, якія іх карані і мова. І акупанту гэты працэс не спыніць.
Зычым сябрам арганізацыі цярпення і поспехаў! Няхай Бог дапамагае!
Жыве Беларусь!»