Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Падатак на Дзядоў Марозаў

11.12.2018 политика
Падатак на Дзядоў Марозаў

У Беларусі шмат падаткаў: падатак на допуск да руху, падатак на «дармаедаў».

А перад Калядамі – яшчэ і падатак на Дзядоў Марозаў. Санта Клаус у Лапландыі гнеўна тупае нагамі і пагражае не прынесці падарункі беларускім падаткавікам.

Бо як вядома, хто кепска сябе паводзіць, той і не атрымлівае падарункі. Беларуская падатковая нагадвае, што перад тым, як віншаваць дзяцей на платнай аснове, Дзяды Марозы і Снягуркі мусяць заплаціць адзіны падатак.

У Менску стаўка адзінага падатку за паслугу віншавання са святамі складае 92 рублі. Заплаці падатак – і віншуй спакойна. Вось толькі калі заплаціць усе падаткі, якія маюцца ў Беларусі, то застанешся на Каляды ў касцюме Адама і Евы. А цяпер палічым, колькі трэба заплаціць Дзеду Марозы, каб працаваць легальна на Каляды.

147 рублёў – за аўтамабіль. Гэта ж Санта Клаус у казках лётае на аленях, а беларускі Дзед Мароз паедзе да дзяцей на легкавой машыне. 92 рублі – за падатак на самога Дзеда Мароза. І яшчэ, калі Дзед Мароз раптам апынецца «дармаедам», то за студзень яму давядзецца заплаціць у пяць разоў болей за гарачае водазабеспячэнне.

То бок, калі ў снежні на падагрэў вады будзе патрачана 0,6 гігакалорый, то цана за гэтую паслугу складзе прыкладна 10 рублёў 14 капеек. Аднак за такія ж самыя 0,6 гігакалорый у студзені давядзецца заплаціць 48 рублёў 85 капеек. А цяпер суміруем: 92 рублі за падатак на Дзеда Мароза, 147 рублёў – за допуск да руху і 48 рублёў за гарачае водазабеспячэння дла дармаедаў.

Атрымліваецца, што Дзеду Марозу-«дармаеду» давядзецца заплаціць 287 рублёў, каб працаваць законна. Трошкі меней абыйдзецца законная праца для Дзеда Мароза, занятага ў эканоміцы: 239 рублёў. А калі калядны герой паедзе, як Санта Клаус на аленях, то ўсяго 92 рублі. З такімі цэнамі беларускі Дзед Мароз будзе на Каляды есці снег, а не шынку з каўбасамі.

Юлія Сівец, «Радыё Рацыя»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]