Часам важна нагадваць cябе, што вы з правільнага боку барыкадаў.
Едзем з жонкай стомленыя з працы, размаўляем пра сёе-тое... Устае жанчына, якой выходзіць, праходзячы міма кажа: "Дзякуй вам! Паказалі ўсім гэтым "пройдёмте"! Малайцы!"
Мы ўсьміхаемся і кажам:"дзякуй вам за салідарнасьць з намі і вашу пазіцыю". У аўтобусе яшчэ мінімум некалькі чалавек глядзяць на нас і ўсьміхаюцца станоўча.
Такія выпадкі зразумелым робяць тое, што агеньчык Свабоды не задавіць. Колькі б яны не заціскалі, колькі б з нас не пасадзілі, скалечылі, прагналі з краіны - прага да Волі будзе жыць у сэрцах простых людзей.
А вось ці ператворыцца гэтая іскра ў полымя, якое спаліць усю тую нечысьць, якая пасела ў кабінетах і схавалася за дручком і шчытамі, гэта залежыць ад кожнага з нас.
Часам важна нагадваць сябе, а лепей каб вам нагадалі іншыя, што вы з правільнага боку барыкадаў. Будучыня за намі!
Вячаслаў Касінераў, «Фэйсбук»