Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Не чытайце савецкіх газет!

13.12.2018 общество
Не чытайце савецкіх газет!

Прымусовая падпіска для настаўнікаў – даўно не навіна, але цяпер ёй вырашылі ахапіць не толькі іх.

Што мы чытаем і ці чытаем штосьці ўвогуле? Кліпавае мысленне, эпоха сацыяльных сетак… Нешта ж чытаем?! Сістэма кнігарняў «Белкніга» распавяла пра свой рэйтынг продажу рознага роду выданняў.

Год заканчваецца – варта падводзіць вынікі. Лідзіруе «Дзіцячы атлас Беларусі» — пазнавальная кніга выдавецтва «Мастацкая літаратура». Прададзена 636 асобнікаў па ўсёй краіне. Далей ідуць «Гэта Беларусь, дзетка!» (493 асобнікі), раман «Ноч» Віктара Марціновіча (!), зборнік «Беларускія казкі» і «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча.

Прасцей кажучы, застаюцца ў трэндзе пазнавальныя рэчы, сучасная проза і незанудная класіка… А казкі – казкі ў нашых шыротах заўжды па-за канкурэнцыяй! Іншая гісторыя з прэсай.

Тут мы ўжо можам казаць пра масавасць, але чым яна забяспечваецца? Не заўжды цікавасцю ды эксклюзіўнасцю інфармацыі. Хутчэй, варта казаць пра агрэсіўны піяр многіх дзяржаўных выданняў.

Бацькі скардзяцца: па садках і школах аднаго з раёнаў Гомельскай вобласці разаслалі «Квоты на падпіску на першы квартал 2019 года» – распавядае радыё «Свабода».

Прымусовая падпіска для настаўнікаў – даўно не навіна, але цяпер ёй вырашылі ахапіць не толькі іх. Педагагічныя кадры не адольваюць самастойна макулатуру і падпіску, таму вымушаныя вымушаць дзяцей дапамагаць у гэтай нялёгкай справе.

І калі збор макулатуры яшчэ можна назваць экалагічным падыходам у педагогіцы, то настаўніцкія вайбер-чаты з патрабаваннем (і просьбамі!) дапамагчы адолець падпісную кампанію…

Гісторыя пра тое, што ў адной са школ Светлагорска педагогі просяць бацькоў калі не падпісацца, то хоць прынесці чэкі падпіскі на раёнку ад бабуляў… Такая гісторыя трапіла ў інтэрнэт. Яно вядома – нашы бабулі не могуць не выпісваць раёнку!

Савецкае выхаванне. І яно мае сваіх прыхільнікаў і прадаўжальнікаў у асобе маладзейшых… таварышаў па партыі і барацьбе за светлую будучыню. Так. Было б здорава, каб беларусы чыталі беларускія газеты і часопісы, але не па прымусе. Насамрэч беларускія – па форме і зместу. На практыцы маем невялікія тыражы і на дзяржаўную беларускамоўную «Звязду», і на апазіцыйную «Народную волю».

Дар'я Ліс, «Радыё Рацыя»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]