Сябру ініцыятыўнай групы кандыдата Андрэя Саннікава Змітра Бародку шукае Барысаўскі ГУУС.
Ператрус быў праведзены ня толькі на кватэры Бародкі, але і ў гаражы, дзверы якія ўзламалі супрацоўнікі МНС. Дагляд квтэры правялі і ў цешчы Змітра Бародкі, аднак нічога, што магло б зацікавіць праваахоўныя органы не знайшлі.
У Віцебску, сябру ініцыятыўнай групы Саннікава, Улада Варанецкага, выклікалі ў дэканат універсітэта. Там яго чакаў супрацоўнікі КДБ, які запрапанаваў маладзёну адмовіцца ад палітычнай дзейнасці ўзамен на аднаўленне ў навучальнай установе. Улад Варанецкі “падзякаваў” за паслугі і зазначыў, што “сам у стане аднавіцца на вучобу і ў ягонай палітычнай дзейнасці няма нічога супрацьзаконнага”. Супрацоўнік КДБ паабяцаў Уладу Варанецкаму непрыемнасці.
Віктара Болдзіна, давераную асобу Андрэя Саннікава, цягам тыдня супрацоўнікі ГУУС, без позвы, па тэлефоне, выклікаюць для складання пратаколу за расклейванне агітацыйных плакатаў у Менску, падчас выбарчай кампаніі.