Лукашэнка — галоўны вораг незалежнай Беларусі.
«Пакуль Лукашэнка жывы, незалежнасць мы не згубім. У такім святле крайне важна, каб Лукашэнка яшчэ пры жыцці перадаў камусьці ўладу, а не памёр на сваёй пасадзе. У праціўным выпадку можа быць усё».
Гэта не з «Савецкай Беларусі» цытата. Гэта напісаў быццам бы незалежны журналіст быццам бы незалежнай газеты. І гэта ўжо стакгольмскім сіндромам не патлумачыш. Хутчэй — праваламі ў памяці.
Хто 25 год знішчаў усё беларускае — ад сцяга і герба да школ і СМІ?
Хто жорстка разганяе дэманстрацыі і шэсці ў падтрымку незалежнасці?
Хто кідае за краты патрыётаў і нацыяналістаў?
Хто аддаваў загады на забойства лідэраў апазіцыі, якія выступалі супраць саюзаў з Расіяй?
Хто рэгулярна праводзіць сумесныя вучэнні з расійскай арміяй?
Працягваць не буду.
Лукашэнка — галоўны вораг незалежнай Беларусі. Чым хутчэй ён сыйдзе ці, як выразіўся журналіст, «памрэ на сваёй пасадзе», тым хутчэй у нас з'явіцца шанец здабыць незалежнасць.
Максім Вінярскі, Фэйсбук