Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Якая нацыянальная рэліквія найкаштоўнейшая для беларусаў?

16.12.2018 общество
Якая нацыянальная рэліквія найкаштоўнейшая для беларусаў?

Нам ёсць, што берагчы і чым ганарыцца.

Якая нацыянальная рэліквія найкаштоўнейшая для беларусаў? Можа, сыгнет князя Ізяслава, сына Рагнеды, ці пярсцёнак славутага князя Ўсяслава Чарадзея, пры якім наша старажытная дзяржава — Полацкае княства — дасягнула найвялікшай магутнасці? А можа, рукапіснае Тураўскае Евангелле ХІ стагоддзя ці Біблія Францішка Скарыны? Хтосьці скажа, што гэта — абраз Маці Божай Вастрабрамскай або Маці Божай Жыровіцкай, якім маліліся шматлікія пакаленні беларусаў. А нехта будзе сцвярджаць, што гэта — пячатка правадыра паўстанцаў 1863 года Кастуся Каліноўскага або ўрадавая пячатка Беларускай Народнай Рэспублікі, піша history.wikireading.ru.

Але ў нашага народа, пэўна ж, ёсць скарб яшчэ больш каштоўны — крыж, зроблены ў 1161 годзе майстрам-ювелірам Богшам (хрысціянскае імя Лазар) для храма Спаса ў Полацку, унікальны помнік беларускага мастацтва. Гэта і хрысціянская рэліквія, бо ў ёй захоўваюцца кроплі крыві Ісуса Хрыста, часцінка ад Божага крыжа ды іншыя хрысціянскія святыні, прысланыя ў старажытнасці ў Полацак з Канстанцінопаля і Ерусаліма. Але найперш яна бясцэнная для нас таму, што гэта — крыж нябеснай заступніцы Беларусі святой Еўфрасінні Полацкай, нашай славутай асветніцы.

У гады Другой сусветнай вайны крыж знік з нашай зямлі. Ёсць звесткі, што ён трапіў у адну з прыватных калекцый за акіян. Доўгі час пошукам крыжа займаліся толькі энтузіясты, цяпер яго вядуць улады Беларусі і Інтэрпол.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]