Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Андрэй Бастунец: Міжнародныя арганізацыі і структуры адсочваюць сітуацыю ў Беларусі

17.12.2018 политика
Андрэй Бастунец: Міжнародныя арганізацыі і структуры адсочваюць сітуацыю ў Беларусі

У Беларусі працягваецца пераслед незалежных журналістаў-фрылансераў па палітычный прыкмеце.

За апошні месяц некалькі журналістаў «Радыё Рацыя» былі пакараныя адміністрацыйнымі штрафамі ўладамі Беларусі.

Пра цяжкасці працы журналістаў і пра змаганне за свабоду слова журналісты паразмаўлялі з старшынём Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэем Бастунцом.

- Напярэдадні навагодніх святаў кожная арганізацыя падводзіць пэўныя вынікі, робіць пэўныя высновы. Наколькі год быў удалым для вашай арганізацыі?

- Гэты год быў дастаткова цяжкі і для нашай арганізацыі, і для незалежнай журналісцкай супольнасці. Трэба адзначыць дзве галоўныя негатыўныя праблемы – гэта пераслед журналістаў і змены ў заканадаўства аб СМІ. Што тычыцца пераследу, тут мы згадваем і блакаванне сайтаў, і пераслед журналістаў-фрылансераў за супрацу з замежнымі медыя і, зразумела, “справу БелТА”. Што тычыцца зменаў у заканадаўстве, гэта тое, што будзе ўплываць на развіццё падзей і ў наступным годзе, і далей. Гэта доўгатэрміновы ўплыў. І мы бачым, што гэтыя змены адбываліся ў бок большай жорсткасці заканадаўства і тычыліся ў першую чаргу рэгулявання дзейнасці ў інтэрнэце, прычым дзейнасці не толькі медыя, але і кожнага, хто карыстаецца інтэрнэтам. Дзяржава выступае галоўным агрэсарам супраць журналістаў, супраць свабоды выказванняў.

- Як ідуць справы ў падтрымцы беларускай незалежнай журналістыкі міжнароднай супольнасцю?

- Міжнародная супольнасць падтрымлівае Беларусь, хоць мы кажам апошнім часам, што Беларусь неяк выпала з самай галоўнай сферы зацікаўленасці пэўных дзяржаў, устаноў, бо з’явіліся больш балючыя кропкі, напрыклад, расейская агрэсія ва Украіне, праблема міграцыі, Брэксіт.

Мы бачым шмат праблем, якія адцягваюць увагу ад нашай краіны. І мы разумеем, што гэтыя праблемы вельмі значныя. Але міжнародныя арганізацыі і структуры адсочваюць сітуацыю ў Беларусі. Пра гэта сведчыць тое, што Еўрапарламент у сваіх рэзалюцыях адзначае дрэнную сітуацыю ў Беларусі, у тым ліку і ціск на фрылансераў. Пытанне штрафаў фрылансераў знаходзіцца ў павестцы дня “Дыялогу па правах чалавека” паміж ЕЗ і Рэспублікай Беларусь ужо некалькі гадоў.

Калі здарылася “справа БелТА” ў жніўні, калі здавалася ўсе ў адпачынках, але на яе адрэагавалі і ўсе міжнародныя структуры – АБСЕ, Савет Еўропы, Еўразвяз і буйнейшыя сусветныя СМІ. І таму з вялікай удзячнасцю выказваюся ў бок гэтых структур і СМІ, якія не даюць нам выпасці з поля зроку тых, хто глядзіць на мапу Еўропы.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]