Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Павал Севярынец: Сёння вандал прыйшоў з кувалдай бурыць лаву Клінтана ў Курапатах

19.12.2018 политика
Павал Севярынец: Сёння вандал прыйшоў з кувалдай бурыць лаву Клінтана ў Курапатах

Актывiсты спынiлi вандала.

Увечары 19 сьнежня абаронца Курапатаў Пётар Рабушка ды іншыя актывісты спынілі вандала, які прыйшоў на тэрыторыю народнага мэмарыялу, адмыслова каб зламаць адзін зь яго аб’ектаў — лаву Клінтана.

Пра гэта «Радыё Свабода» распавёў адзін зь лідэраў абароны Курапатаў Павал Севярынец.

«Сёньня ў пікеце каля рэстарацыі „Поедем поедим“ нас брала ўдзел пяцёра, у тым ліку актывіст Пётар Рабушка, які адмыслова прыяжджае з Радашкавічаў.

Пайшоў ён адсюль, каб ехаць дахаты, блізу 19 гадзіны, а ішоў праз Курапаты. Раптам пазваніў, што каля лавы Клінтана бачыць падазронага чалавека з кувалдай і сякерай. Што той ужо нацэліўся бурыць лаву.

Потым Пётар распавёў, што падбег да зламысьніка і спытаў, што ён тут робіць, а той адказаў „Не твайго сабачага розуму справа“ і кінуўся на яго зь сякерай.

У гэты момант наблізіліся Дзяніс Урбановіч і Зьміцер Казакевіч, якія ад пікету пабеглі на дапамогу Пятру, і тады вандал пусьціўся наўцёкі празь лес. Бег шпарка, хоць нёс свае інструмэнты. Відаць, на кальцавой яго чакаў аўтамабіль, бо яму неяк удалося хутка адтуль зьехаць.

На сьнезе застаўся адбітак кувалды і ягоныя сьляды, мы ўсё сфатаграфавалі. Калі міліцыю інцыдэнт зацікавіць, ёсьць фатаздымкі і апісаньне зьнешнасьці вандала», — сказаў Павал Севярынец.

Павал Севярынец не выключае, што вандал, якога бачыў актывіст Пётар Рабушка, можа мець дачыненьне да пашкоджаньня мэмарыяльнага знаку ў Курапатах, якое выявіла 18 сьнежня скульптар Вольга Нячай. На знаку скульптар убачыла драпіны ў выглядзе зоркі Давіда. Вядома, што праверку па гэтым факце вядзе міліцыя Бараўлянскага аддзелу Менскага РАУС.

Лава Клінтана была ўсталяваная ў Курапатах у памяць пра наведваньне ў 1994 годзе народнага мэмарыялу прэзыдэнтам ЗША Ўільямам Клінтанам. Лаву двойчы бурылі, і двойчы намаганьнямі абаронцаў Курапатаў яе аднаўлялі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]