Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Павел Севярынец: Курапаты – гэта пачатак беларускага нацыянальнага руху

20.12.2018 политика
Павел Севярынец: Курапаты – гэта пачатак беларускага нацыянальнага руху

Тых, хто адчувае гісторыю, тых, хто адчувае сэрцам сваю краіну, Курапаты паклікалі.

Адной з праблемаў, якая завязалася ў Беларусі ў вузел у 2018 годзе – сітуацыя вакол Курапатаў – мемарыялу ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў. Пра гэта распавеў “Радыё Рацыя” Павел Севярынец.

– Курапаты – гэта пачатак беларускага нацыянальнага руху. Курапацкі Крыж – гэта сістэма каардынатаў. У Курапатах сёння адкрылі ганебную рэстарацыю. У Курапатах праводзяць дзяржаўнае “упарадкванне”, і, канешне, у гэты час задача свядомых беларусаў быць там, каб не дапусціць разбурэнне мемарыялу і дамагчыся закрыцця рэстарацыі “Поедим поедим”. Я думаю, тых, хто адчувае гісторыю, тых, хто адчувае сэрцам сваю краіну, Курапаты паклікалі.

Любоў Сакалоўская: - Мы абаранялі Курапаты з пачатку гэтага стагоддзя. Ну і сэрца баліць пра Курапаты. На жаль, гэты рэжым зрабіў ўсё, каб забыць пра Курапаты. Што там было і як было. Але мы ёсць, мы помнім. Я думаю, будзем помніць заўжды. Перададзім нашым дзецям, унукам. Курапаты – гэта наша боль. Таму я тут. Хвалююся за ўсё. За Бульбашхол таксама. Калі магу – прыходжу.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]