Ёсьць у мяне адна вэрсія.
Магчыма, яна ідзе ад чалавека, які калісьці казаў, што гатовы «на каленях» паўзьці ў Расею. Які пазьней казаў, што гатовы ісьці ў інтэграцыю настолькі далёка, наколькі далёка гатовая ісьці Расея. Які нярэдка заяўляў, што беларусы і расейсцы – адзін народ (а калі ёсьць адзін народ, як можна яго дзяліць на розныя дзяржавы?)
Які казаў расейцам, што «Беларусь – гэта ваша краіна». Які казаў, што расейцы павінны адчуваць сабе ў Беларусі лепш, чым у сваёй Расеі.
Які сам добраахвотна падпісаў процьму розных пагадненьняў, што абмяжоўваюць сувэрэнітэт Беларусі, і выкананьне якіх, паводле ягоных жа словаў, пагражае беларускай незалежнасьці.