Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

За ўшанаваньне паўстанцаў Каліноўскага актывістаў аштрафавалі амаль на 3,5 тысячы рублёў

27.12.2018 общество
За ўшанаваньне паўстанцаў Каліноўскага актывістаў аштрафавалі амаль на 3,5 тысячы рублёў

Актывісты будуць абскарджваць рашэньне суду.

Паводле рашэньня суду ўдзельнікі традыцыйнага ўшанаваньня памяці паўстанцаў Каліноўскага ў Сьвіслачы мусяць заплаціць 3430 рублёў (140 базавых велічыняў) штрафаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Адміністрацыйныя справы кожнага з актывістаў паасобку разглядаліся ў судзе Сьвіслацкага раёну больш за месяц.

Штрафы за ўдзел у акцыі атрымалі восем чалавек:

Віктар Пяцельчыц — 245 рублёў,

Ігар Банцар, Сяргей Верамеенка, Віктар Сазонаў, Уладзімер Хільмановіч — па 367,5 рубля,

Ежы Грыгенча — 490 рублёў,

Юры Глебік, Мікалай Салянік — па 612,5 рубля.

Віктар Сазонаў і Ўладзімер Хільмановіч — горадзенскія праваабаронцы. Яны прыехалі на акцыю не як удзельнікі, а як назіральнікі.

Актывісты будуць абскарджваць рашэньне суду.

27 кастрычніка жыхары Горадні і Сьвіслачы ўшанавалі памяць паўстанцаў Каліноўскага ў горадзе Сьвіслач і вёсцы Якушоўка Горадзенскай вобласьці.

На акцыю сабралася каля 20 чалавек. Яны ўсклалі кветкі і паставілі зьнічы на магіле Віктара Каліноўскага, брата Кастуся Каліноўскага, і мясцовага актывіста Віктара Дзясяціка, які раней апекаваўся пахаваньнямі паўстанцаў.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]