Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Дзеці з парушэннямі зроку змогуць вучыць беларускую мову

28.12.2018 общество

Для іх у Гомелі дзейнічаюць бясплатныя курсы «Мова дзяцей».

Дзеці з парушэннямі зроку таксама змогуць вучыць беларускую мову. Для іх у Гомелі дзейнічаюць бясплатныя курсы “Мова дзяцей”, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Ініцыятарка курсаў “Мова дзяцей” Алеся Аўласевіч распавяла, што адкрыць такую групу прапанавалі самі бацькі:

– Да нас проста прыйшлі бацькі, якія сказалі, што іх дзеці таксама хочуць вывучаць беларускую мову, але ці ёсць у нас магчымасць іх прыняць, бо дзеткі з парушэннямі зроку. Групы ў нас ствараюцца, бо да нас звяртаюцца людзі, прыходзяць бацькі. Мы нічога самі не прыдумляем, гэта запатрабаванне бацькоў Гомеля.

Сёлета гомельская філія Таварыства беларускай мовы арганізавала чатыры групы для дзяцей па вывучэнні беларускай мовы.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]