Упершыню «Ціхая ноч, святая ноч» прагучала 200 год там.
Крэатыўная ідэя Пасольства Аўстрыі ў Беларусі – адсвяткаваць ў Мінску 200-годдзе знакамітай песні «Ціхая ноч» – атрымала надзвычай ўдалае ўвасабленне, пiша «Салiдарнасць».
Упершыню «Ціхая ноч, святая ноч» прагучала ў аўстрыйскім гарадку Оберндорф 24 снежня 1818 года – на Божае Нараджэнне. Менавіта ў гэты дзень Ёзэф Мор прыйшоў са сваім вершам да царкоўнага арганіста Франца Грубера і папрасіў пакласці яго на музыку. Той марудзіць не стаў і за лічаныя гадзіны з’явіўся калядны гімн, які атрымаў велізарную папулярнасць ва ўсім хрысціянскім свеце.
Гэты спеў атрымаў такую высокую адзнаку спецыялістаў, што ўключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. З нагоды юбілею «Ціхай ночы» Пасольства Аўстрыі ў Беларусі і Вялікі тэатр оперы і балету Беларусі арганізавалі ўрачысты канцэрт, адмыслова дзеля якога ў Мінск прыехалі салісты Томас Вайнхапель і Юлія Лебядзенка.
Вайнхапель вядомы як першы аўстрыец, што атрымаў званне «Лепшы оперны спявак года». Лебядзенка нарадзілася ў Менску, а зараз жыве і працуе ў Вене.
Беларуска не толькі цудоўна спявае, а яшчэ й віртуозна грае на скрыпцы. Аўстрыец скарыў тых, каму пашчасціла патрапіць на канцэрт, не толькі выдатным барытонам, але і абаяльнымі манерамі.
Гэтым разам у Вялікім тэатры прагучалі яшчэ шэраг знакамітых мелодый. Асабліва гледачам спадабалася бліскуча выкананне «Паланэзу» Міхала Агінскага.
У фінале прысутныя праспявалі «Ціхую ноч» разам з Томасам Вайнхапелем. Гэта была прыгожая кропка канцэрту, які стварыў узнёслы калядны настрой.