Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Крамлёўскія абеды з бульбай і салам

30.12.2018 политика
Крамлёўскія абеды з бульбай і салам

А Беларусь застанецца незалежнай.

Не хацелася б пра гэта на святы, але на святы гэта сталася…

«Лукашенко отказался от предложения Путина сыграть в хоккей на Красной площади. По словам президента России, Лукашенко сослался на срочные дела в Минске.

— Александру Григорьевичу я предлагал, кстати. Я ему сказал, что мы сегодня играем, предложил ему остаться… Понять его можно. Скоро Новый год… Мы с ним договорились, что увидимся и поиграем вместе, и на лыжах покатаемся».

Гэта ўжо не проста звыклы пуцінскі тролінг. Гэта каментар пераможцы праднавагодняга матча Расія-Беларусь. Інфармацыя для тых, хто «Крымнаш», пра вынікі двух крамлёўскіх абедаў з перамовамі пра Саюзную дзяржаву: «Беларусьнаша».

Ну, яшчэ не факт. Хоць Лукашэнка ў падарунак Пуціну прывёз ужо бульбу і сала. Пакуль не сцяг і герб, але ўсё ж нацыянальныя сімвалы.

Так, яны яшчэ пагуляюць разам. Трэба ж вызначыцца з інструментамі, механізмамі, этапамі паглынання Беларусі. Падаць здраду так, каб яна выглядала воляй народа.

Але не выйдзе. Бо не будзе на тое беларускай волі. Маёй, вашай. Будзе воля бараніць Беларусь. І здрада застанецца здрадай, бо нічым іншым яна не бывае. А Беларусь застанецца незалежнай Беларуссю, бо ніякай іншай яна не можа быць!

Моцы і сілы, мужнасці і трывання нам у Новым годзе!

Уладзімір Някляеў

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]