Героі Лявона Вольскага – пра выходныя, працоўны дні і «клопат» ураду.
Саўка ды Грышка на «Радыё Свабода» віншуюць беларусаў з Новым годам.
Саўка:
Мы ў гэты год па-скромнаму,
Нікак не да пяці.
Грышка:
Бо ўжо другога студзеня
На працу нам ісьці.
Саўка:
Спасіба жэ правіцельству
За этат сьмелы шаг!
Грышка:
Мы п’янству абвяшчаем бой -
І мат яму, і шах!
Саўка:
Нямножачка шампанскага,
А водачкі - ні-ні!
Грышка:
Ты на здаровы лад жыцьця
Сьпірытус замяні.
Саўка:
А раньшэ две нядзелі быў
Сплашной угар і джаз...
Грышка:
Дык дзякуем ураду, што
Турбуецца пра нас!
Саўка:
Забота эта выпала
На Новы год как раз.
25.06.2026
Зеленский: Украина будет превентивно бить по объектам, которые Московия использует для войны
24.06.2026
Франция, Германия, Польша, Великобритания и Италия согласовали пять ключевых приоритетов перед саммитом НАТО
25.06.2026
«Лукашенко с криком «Валодзя, Валодзенька, прасти старага дурака» полез с отверткой на вышку»